Фрыдрыхсгайн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Берліна Фрыдрыхсгайн
ням.: Friedrichshain
[[Выява:|28px|Герб акруга Q158893]]
Размяшчэнне раёна ў акрузе
Асноўныя звесткі
Код 0201
Плошча
  • 9,78 км²
Насельніцтва
  • 125 169 чал. (30 чэрвеня 2015)
PLZ 10243, 10245, 10247, 10249, 10178, 10179 і 10317
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрыхсгайн (ням.: Friedrichshain — «гай Фрыдрыха») — адміністрацыйны раён Берліна ў складзе акругі Фрыдрыхсгайн-Кройцберг. Да адміністрацыйнай рэформы, праведзенай у Берліне ў 2001 годзе, з'яўляўся самастойнай адміністрацыйнай акругай. На поўначы раёна размяшчаецца гарадскі парк Фрыдрыхсгайн, які даў назву раёну, што працягнуўся на поўдзень да берага Шпрэе. Фрыдрыхсгайн лічыцца прыкладам джэнтрыфікацыі ў Берліне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мост Обербаўмбруке злучае раёны Фрыдрыхсгайн і Кройцберг

На тэрыторыі раёна Фрыдрыхсгайн размяшчаюцца гістарычныя кварталы Штралаўскае прадмесце, Боксгаген, Штралау, Самарытэрфіртэль і ўсходняя частка Кёнігсштата, а таксама калонія Фрыдрыхсберг, якая некалі адносілася да раёна Ліхтэнберг . Да 1920 года раён дзяліла ўпоперак гарадская мяжа, пра што нагадваюць назвы Франкфурцкая брама і Обербаўмбруке.

У дваццатыя-трыццатыя гады ХХ стагоддзя Фрыдрыхсгайн быў апорай сацыял-дэмакратаў і камуністаў. Прыход да ўлады нацыянал-сацыялістаў суправаджаўся тут крывавымі сутыкненнямі са штурмавікамі, падчас якіх быў забіты Хорст Весель. Нацыянал-сацыялісты скарысталіся яго смерцю для барацьбы з палітычным іншадумствам. У 19331945 гадах Фрыдрыхсгайн насіў назву Хорст-Весель-Штат (Горад Хорста Веселя). У 1930-я гады насельніцтва Фрыдрыхсгайна налічвала 340 тыс. чалавек. Да Другой сусветнай вайны і ў ГДР Фрыдрыхсгайн быў рабочым раёнам, дзе размяшчаліся шматлікія прамысловыя прадпрыемствы. У 1945 годзе раён панёс сур'ёзныя страты пры бамбардзіроўках і падчас вулічных баёў. Практычна цалкам разбураная Франкфуртэр-алее была адноўлена ў ГДР першапачаткова як алея Сталіна, а пазней пераназвана ў 1961 годзе ў Карл-Маркс-алее. Забудова Карл-Маркс-алее знаходзіцца пад аховай дзяржавы як помнік архітэктуры. У апошнія гады была праведзена маштабная рэканструкцыя вуліцы.

Папулярным месцам адпачынку берлінцаў з'яўляецца Народны парк Фрыдрыхсгайн з фантанам казак, пабудаваным у 1913 годзе па праекце гарадскога архітэктара Берліна Людвіга Гофмана[1].

У Фрыдрыхсгайне размяшчаецца адзін з найбуйнейшых чыгуначных вакзалаў цягнікоў далёкага накіравання — Остбанхоф, які, аднак, часткова страціў сваё значэнне пасля ўвядзення ў эксплуатацыю ў 2006 годзе Цэнтральнага вакзала Берліна. Іншым важным транспартным вузлом на тэрыторыі Фрыдрыхсгайна з'яўляецца вакзал Осткройц, штодзённы пасажыраабарот якога складае каля 100 тысяч пасажыраў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]