Фрыдрыхштат (Дрэздэн)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Панарама Фрыдрыхштата.

Фрыдрыхштат (ням.: Friedrichstadt) — адміністрацыйны раён у горадзе Дрэздэн, які знаходзіцца на левым беразе ракі Эльба.

Плошча раёна складае 6,05 км², насельніцтва 5 259 чалавек (2003 год).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню гэтая частка Дрэздэна была згадана ў 1206 годзе ў грамаце саксонскага маркграфа Дзітрыха Майсенскага, у якой таксама ўпершыню згадваўся і сам Дрэздэн. У той час гэта была невялікая вёска, якая на старалужыцкай мове называлася Oztrov (ці Ostra — у больш позніх варыянтах). Гэтая назва красамоўная, бо гэты раён, які знаходзіцца на захад ад упадзення ракі Вайсерыц у Эльба, ніколі не затапліваецца падчас павадкаў. У XV стагоддзі да Остры далучыліся яшчэ дзве вёскі: Rostagk і Wernten. А пасля таго як у 1559 годзе вёска перайшла ў валоданне курфюрста Аўгуста, усе жыхары вёскі былі выселены, а на гэтых тэрыторыях былі закладзены сельскагаспадарчыя ўгоддзі.

У 1730 годзе саксонскі курфюрст Аўгуст Моцны ў гонар свайго сына Фрыдрыха Аўгуста даў вёсцы назву Фрыдрыхштат. У 1835 годзе Фрыдрыхштат стаў часткай Дрэздэна.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Старыя каталіцкія могілкі
  • Палац Бруль-Маркаліні (зараз шпіталь Дрэздэн-Фрыдрыхштат)
  • Енідцэ (ням.: Yenidze)
  • Дрэздэнскі выставачны комплекс
  • Школьны музей Дрэздэна