Эльба
| Эльба | |
|---|---|
| ням. Elbe, чэшск. Labe | |
| Даліна Эльбы каля Дэчына. | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 1165 км |
| Басейн | 145 500 км² |
| Расход вады | 750 м³/с (у ніжнім цячэнні) |
| Вадацёк | |
| Выток | Giant Mountains[d] |
| • Каардынаты | 50°46′34,3″ пн. ш. 15°32′07,10″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Паўночнае мора |
| • Месцазнаходжанне | каля горада Куксхафэн |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 53°52′24,90″ пн. ш. 8°55′23,47″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | [[Паўночнае мора|Паўночнае мора]] |
|
|
|
| Краіны | |
|
|
|
Э́льба, Лаба (ням.: Elbe, чэшск.: Labe, в.-луж.: Łobjo, лац.: Albis) — рака ў Чэхіі і Германіі.
Даўжыня ракі 1165 км. Плошча вадазбору 148,5 тыс. км². Пачынаецца ў Чэхіі ў гарах Крконаша (Судэты), цячэ ў адгор’ях Рудных гор і гор Саксонскай Швейцарыі, працякае ў асноўным па тэрыторыі Германіі, перасякае Паўночна-Германскую нізіну і ўпадае ў Паўночнае мора каля Куксгафена (ням.: Cuxhaven), утвараючы эстуарый даўжынёй каля 100 км.
Асноўныя прытокі: Шварцэ-Эльстэр, Хафель (справа) і Влтава, Мульдэ, Заале, Орліцэ, Упа (злева). У басейне ракі возера Чорнае (Чэхія).
З гісторыі
[правіць | правіць зыходнік]У 1945 годзе, незадоўга да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія войскі былі зажатыя паміж арміямі Саюзнікаў з захаду і Савецкімі войскамі з усходу. 25 красавіка яны сустрэліся побач з Таргаў на Эльбе. Гэтая падзея атрымала назву Сустрэча на Эльбе.
Гарады на Эльбе
[правіць | правіць зыходнік]Чэхія
[правіць | правіць зыходнік]Германія
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 111—112. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эльба- Муранов А. П. Эльба (река)(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)