Фрэнсіс Паліні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэнсіс Паліні
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1930
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік

Фрэнсіс Паліні (англ.: Francis Pollini; нар. 1930, Пенсільванія) — амерыканскі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сям'і эмігрантаў-італьянцаў. Служыў у ВПС ЗША, удзельнік Карэйскай вайны. Пасля 1975 года лёс невядомы.

Першая кніга «Night» выйшла ў 1961 годзе, сюжэт разгортваецца падчас Карэйскай вайны. Аўтар кніг «Excursion» (1965), «Glover» (1965), «Three plays» (1967), «The crown» (1967), «Pretty Maids All in a Row» (або «The girls of Soersville», 1968), «Champion» (1969), «Dubonnet» (1974), «The hall» (1975) і іншых. Творы Фрэнсіса Паліні перакладзены на нямецкую, рускую і іншыя мовы.

Дэтэктыўны раман «Pretty Maids All in a Row» быў бестселерам № 1 1968 года ў ЗША, у ім шмат эротыкі, уважліва выпісаных сексуальных сцэн, але нічога агульнага з парнаграфіяй — аўтар крытыкуе разбэшчанасць у амерыканскай школе[1]. Экранізаваны ў 1971 годзе. Перакладзены на рускую Вадзімам Небышынцам ў 1992 годзе і выдадзены пад назвамі «Все красотки по ранжиру» і «Девочки Соерсвилля».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Night. — New York: G. P. Putnam's Sons, 1961; — London: John Calder, 1961;
  • Excursion. — London: Spearman, 1965;
  • Glover. — London: Spearman, 1965;
  • Three plays. — London: Spearman, 1967. 264 p.; 23 cm.;
  • The crown. — London: Spearman, 1967. 284 p.;
  • Dubonnet. — London: Quartet, 1974;
  • The hall. — London : Quartet, 1975.

Зноскі

  1. Девочки Соерсвилля:…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • First Printings of American Authors. Vol. 2. / Ed. Matthew J. Bruccoli & Others. — Gale Research Company, 1978. — P. 297—298.
  • Девочки Соерсвилля: Эротич. детектив / Фрэнсис Поллини; [Пер. с англ. В. К. Небышинца]. — Мн.: МП «Бесядзь», 1993. — 438,[2] с. 22 см.