Футболгольф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Футболгольф, або футбольны гольф (ад англ.: Football і англ.: Golf) — гэта спалучэнне двух відаў спорту: футбола і гольфа. Правілы падобныя на правілы гульні ў гольф, але гуляюць нагамі і футбольным мячом і лункі адпаведнага памеру.


Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Футболгольф — гэта спартыўная гульня, у якой асобныя ўдзельнікі або каманды спаборнічаюць, заганяючы футбольны мяч у спецыяльныя лункі ўдарамі нагі, спрабуючы прайсці адведзеную дыстанцыю за мінімальную колькасць удараў, і абыйсці пры гэтым існуючыя перашкоды (калі такія маюцца на лунцы). У гульні неабходна прайсці ўсе поле (курс), а гэта 9 або 18 лунак, за мінімальную колькасць удараў (пар). Футболгольф — гэта гульня ў якой няма узроставых абмежаванняў. Гуляць можа кожны. Бо футболгольф — гульня для людзей любога ўзросту, полу і ўзроўню спартыўнай падрыхтоўкі.


Базавыя правілы гульні[правіць | правіць зыходнік]

Гульня пачынаецца з першага ўдару па мячы з размечанай стартавай пляцоўкі. Калі мяч спыняецца ажыццяўляецца паўторны ўдар. Сэнс гульні заключаецца ў тым, каб забіць мяч у лунку з найменшай колькасцю удараў. Пасля таго, як гульцы пачалі гульню, мяч, які знаходзіцца далей ад лункі разыгрываецца першым. Пасля праходжання лункі гульцы запісваюць вынікі ў свае карткі (англ. Score-card). Кожнае дакрананне нагой да мяча лічыцца за ўдар. Калі мяч патрапіў на іншую лунку або ў ваду, то прыпісваецца 1 штрафны ўдар і гульня працягваецца з папярэдняга месца ўдару. Той гулец, які прайшоў усе лункі з найменшай колькасцю пар, лічыцца пераможцам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Футболгольф (ці футбольны гольф) верагодна мае свае вытокі з Швецыі, дзе ў 1980 годзе ўжо гулялі ў футболгольф і пачалі развіваць гэтую гульню па ўсім свеце. Першы чэмпіянат свету па футболгольфу быў праведзены ў Дірмштайне, Германія ў 2007 годзе. З тых часоў чэмпіянаты свету праводзяцца штогод. На сённяшні дзень існуе больш за 80 курсаў для гульні ў футболгольф. Большасць з іх размешчаны ў Скандынавіі. Існуюць таксама курсы ў Іспаніі, Бразіліі, Тайландзе, Украіне, Чэхіі, Вялікабрытаніі і Ірландыі. Ва Украіне першае поле для гульні ў футболгольф было адчыняна 24 мая 2014 на базе сямейнага комплексу «Dergachov», які размешчаны ў маляўнічым кутку Кіеўскай вобласці, Абухоўскі раён с. Веремье. Распрацоўкай дызайну і будаўніцтвам першага ў Украіне поля для гульні ў футболгольф займалася кампанія «FootballLand». Менавіта гэта поле ўжо ўключана ў WFGA (WFGA — «Word Footballgolf Association»).


Сусветная Асацыяцыя[правіць | правіць зыходнік]

WFGA - Сусветная Асацыяцыя Футболгольфа

Стандарты гульні, правілы гульні, правядзенне міжнародных чэмпіянатаў і рэйтынгі гульцоў кіруюцца WFGA (англ. WFGA — «Word Footballgolf Association») — Сусветнай асацыяцыяй па футболгольфу, якая ўяўляе сабой міжнародны кіруючы орган. І была створана спецыяльна для вырашэння такіх пытанняў. Прэзідэнт асацыяцыі Йоакім Віберг. Лепшыя ў сваіх краінах гульцы ў футболгольф — Кобер Алекс (Германія), Лундін Эрык (Швецыя), Шмюкер Марцін (Данія), Тельес Ціта (Іспанія), Андрыюс Зініс (Літва), Нойман Томаш (Чэхія), Олишкевич Аляксандр (Украіна). Дадзеныя ўзятыя з рэйтынгавай табліцы WFGA станам на 2014 год.

Спасылка[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.