Фінскі нацыянальны тэатр
Фінскі нацыянальны тэатр | |
---|---|
Фінскі нацыянальны тэатр | |
Заснаваны | 1872 |
Заснавальнік | Kaarlo Bergbom[d] |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Будынак | Чыгуначная плошча, Хельсінкі |
Адрас | Läntinen Teatterikuja 1 |
Кіраўніцтва | |
Мастацкі кіраўнік | Міка Мюлюаха (c 2010) |
Сайт | kansallisteatteri.fi |
![]() |
Фінскі нацыянальны тэатр (фінск.: Suomen Kansallisteatteri, шведск.: Finlands nationalteater) — самы стары прафесійны тэатр Фінляндыі, размешчаны на Чыгуначнай плошчы (фінск.: Rautatientori) ў цэнтры Хельсінкі. Заснаваны ў 1872 годзе. Будынак тэатра збудавана на прывакзальнай плошчы ў 1902 годзе. Перад фасадам тэатра знаходзіцца помнік фінскаму пісьменніку Алексісу Ківі.
Гісторыя тэатра
[правіць | правіць зыходнік]

Драматычны тэатр, на аснове якога пазней быў створаны Фінскі нацыянальны тэатр, быў заснаваны ў 1872 годзе ў горадзе Поры драматургам Каарла Бергбумам і яго сястрой Эміліяй. Да 1902 г. насіў назву Фінскага тэатра. Апроч драматычных спектакляў тут з 1873 г. ставіліся і оперы, аднак 1879 г. оперная трупа адлучылася ад тэатра. З 1902 г. тэатр стаў працаваць ва ўласным будынку на прывакзальнай плошчы ў Хельсінкі, пабудаваным па праекце архітэктара Оні Тар'янэ, дзе размяшчаецца і сёння.
Фінскі нацыянальны тэатр мае даўнія творчыя сувязі са шматлікімі буйнымі тэатрамі Еўропы і ўвесь час абменьваецца з імі гастролямі і творчымі дэлегацыямі.
Будынак тэатра
[правіць | правіць зыходнік]
Будынак тэатра, пабудаваны ў 1902 годзе па праекце арх. Оні Тар'янэ, выкананы ў нацыянальна-рамантычным стылі (паўночны мадэрн) і нагадвае багата дэкараваны замак са шматлікімі архітэктурнымі ўпрыгожваннямі ў выглядзе вежак, калон, спічастых вокнаў, аркамі, ляпнінай. Сцены будынка выкананы з шэрага фінскага граніту, а дах пакрыты чырвонай дахоўкай.
У тэатры ўсяго чатыры сцэны, якія змяшчаюць агулам тысячу гледачоў: вялікая сцэна, малая сцэна і сцэна «Віленсаўна» (Willensauna) знаходзяцца ў галоўным будынку, а чацвёртая сцэна (Omapohja) размешчана ў завулку Іцяйнен Тэатэрыкуя. У 1962 годзе была праведзена капітальная рэканструкцыя ўнутраных памяшканняў тэатра. Перад уваходам на малую сцэну размешчаны помнік «Заслона», прысвечаны Ідзе Аалберг.
Мастацкія кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- 1872—1906: Каарла Бергбум (Kaarlo Bergbom)
- 1872—1917: Эмілія Бергбум (Emilie Bergbom)
- 1905—1907: Ялмары Халь (Jalmari Hahl)
- 1907—1914: Адольф Ліндфарс (Adolf Lindfors)
- 1914—1917: Ялмары Лахденсуа (Jalmari Lahdensuo)
- 1917—1950: Эйна Калім (Eino Kalima)
- 1950—1974: Арві Ківіма (Arvi Kivimaa)
- 1974—1991: Кай Савала (Kai Savola)
- 1992—2010: Марыя-Лійса Невала (Maria-Liisa Nevala)
- з 2010: Міка Мюлюаха (Mika Myllyaho)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- сайт Фінскага нацыянальнага тэатра (фін.)(недаступная спасылка)
- Афіцыйны сайт Фінскага нацыянальнага тэатра Архівавана 28 верасня 2011.