Х’ёртспрынгская ладдзя
Выгляд
(Пасля перасылкі з Х'ёртспрынгская ладдзя)
Х'ёртспрынгская ладдзя — найстаражытная лодка, выяўленая на поўначы Еўропы. Уяўляе сабой тып судна, які выкарыстоўвалі старажытныя германцы і кельты за 1000 гадоў да вынаходства дракара. Ладдзя была выяўлена ў балоце каля маёнтка Х'ёртспрынг на поўначы дацкага вострава Альс. Раскопкі праводзіліся ў 1921-1922 гадах[1].
Вонкавая даўжыня ладдзі складае 21 метр, унутраная даўжыня 13 метраў, у ёй магло змясціцца да 23 весляроў. Унутры ладдзі былі выяўлены розныя тыпы кельцкага ўзбраення, прынесеныя ў ахвяру. Датуецца IV стагоддзем да н.э. Выявы аднатыпных лодак прадстаўлены на петрогліфах Паўночнай Еўропы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Х’ёртспрынгская ладдзя