Хавіз Мухамед Саід
Хавіз Мухамед Саід | |
---|---|
Нараджэнне |
5 чэрвеня 1950 (74 гады) |
Веравызнанне | іслам |
Адукацыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хаві́з Муха́мед Саі́д (Hafiz Muhammad Saeed) — заснавальнік LeT, цяпер амір яе палітычнага крыла JuD.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў выкладчыкам ісламу ў Тэхналагічным універсітэце Лахора ў Пакістане. У пачатку 1980-х наведаў Саудаўскую Аравію для навучання і знаёмства з саудаўскімі шэйхамі, якія прымалі ўдзел у «джыхадзе» ў Афганістане. Натхнёны іх ідэямі, Хавіз і яго калега прафесар Зафар Ікбал прынялі ўдзел у падтрымцы руху маджахедаў у Афганістане. Там жа сустрэлі тых, хто стаў іх паплечнікамі ў будучыні. У 1987 годзе Хавіз Саід з некалькімі мусульманамі-салафітамі заснаваў «Марказ Дауат-уль-Іршад». У 1990 годзе гэтая арганізацыя спарадзіла LeT, якая атрымоўвала падтрымку ад ІСІ. На яго быў накладзены хатні арышт пасля выбухаў на чыгунцы ў Мумбаі ў ліпені 2000 года, які быў зняты Вышэйшым судом Лахора ў жніўні таго жа года. Праўда, у той жа дзень яго зноў арыштавалі і вызвалілі ў кастрычніку 2007 г. У снежні 2008 гады пасля новага нападу на Мумбаі яго ізноў змясцілі пад хатні арышт. Жанаты.