Хальгейр Брэндэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хальгейр Брэндэн
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[1]
Спецыялізацыя лыжныя гонкі[1] і лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 10 лютага 1929(1929-02-10)[1]
Памёр 21 верасня 2007(2007-09-21)[2] (78 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хальгейр Брэндэн (нарв. Hallgeir Brenden; 10 лютага 1929, Трусіль — 21 верасня 2007, Лілехамер) — нарвежскі лыжнік, двухразовы алімпійскі чэмпіён.

На Алімпіядзе-1952 у Осла заваяваў золата ў гонцы на 18 км і срэбра ў эстафеце.

На Алімпіядзе-1956 у Карціна-д’Ампеца стаў алімпійскім чэмпіёнам у гонцы на 15 км, акрамя таго, быў 14-м у гонцы на 30 км і 4-м у эстафеце.

На Алімпіядзе-1960 у Скво-Велі заваяваў срэбра ў эстафеце, а таксама заняў 12-е месца ў гонцы на 15 км, 9-е месца ў гонцы на 30 км і 9-е месца ў гонцы на 50 км.

Лепшы вынік на чэмпіянатах свету, 4-е месца ў эстафетах чэмпіянатах 1954, 1958 і 1962 гадоў.

Акрамя лыжных гонак паспяхова выступаў у лёгкаатлетычных турнірах, спецыялізуючыся ў бегу на 3000 метраў з перашкодамі. У 1953 і 1954 годзе ён два разы запар перамагаў у гэтай дысцыпліне на чэмпіянатах Нарвегіі, і стаў першым нарвежцам, якія паказалі вынік лепш 9 хвілін.

У родным горадзе яму ў 2002 годзе быў адкрыты помнік.

Зноскі