Халіф
Jump to navigation
Jump to search
Халіф (намеснік) — назва самога высокага тытула ў мусульман.
У розныя часы погляды на ўтрыманне гэтага тытула былі рознымі. Для Амейядаў і Абасідаў халіф — гэта спадчынны тытул кіраўніка, які злучае ў сабе неабмежаваную вышэйшую духоўную і свецкую ўладу. Для харыджытаў — тытул выбарнага кіраўніка, абмежаванага воляй мусульманскай абшчыны. У Егіпецкім султанаце халіфы з'яўляліся выключна духоўнымі лідэрамі, пакідаючы свецкае кіраванне султанам.
Тытул халіфа быў скасаваны з скасаваннем Турцыяй Асманскага халіфата у 1924.