Ханес Колехмайнен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лёгкая атлетыка
Ханес Колехмайнен
(Hannes Kolehmainen)
Hannes Kolehmainen NYT 1919.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Юха Піетары Колехмайнен
Дата і месца нараджэння 9 снежня 1889(1889-12-09)
Куопіа (Вялікае Княства Фінляндскае)
Дата і месца смерці 11 студзеня 1966(1966-01-11) (76 гадоў)
Хельсінкі (Фінляндыя)
Грамадзянства Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Рост 168 см
Вага 57-58 кг
IAAF 286870
Асабістыя рэкорды
1500 м 4.08,7 (1911)
3000 м 8.36,8 (1912) WR*
5000 м 14.36,6 (1912) WR*
10 000 м 31.20,8 (1912)
25 км 1:25.20,0 з (1922) WR*
30 км 1:47.13,4 з (1922) WR*
Марафон 2:32.35,8 (1920) WR*
Міжнародныя медалі
Olympic rings with transparent rims.svg Алімпійскія гульні
Лёгкая атлетыка (мужчыны)
Золата Стакгольм 1912 5 000 метраў[en]
Золата Стакгольм 1912 10 000 метраў[en]
Золата Стакгольм 1912 крос 12000 м[en]
(асабісты залік)
Срэбра Стакгольм 1912 крос 12000 м[en]
(камандны залік)[1]
Золата Антверпен 1920 Марафон[en]

Юха Піетары «Ханес» Колехмайнен (фінск.: Juho Pietari "Hannes" Kolehmainen; 9 снежня 1889 — 11 студзеня 1966) — фінскі спартсмен, адзін з наймацнейшых стаераў у гісторыі спорту, шматразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў у бегу на доўгія дыстанцыі.

Ён лічыцца першым з пакалення вялікіх фінскіх спартсменаў, якіх часта называюць «Лятучыя фіны», напрыклад, Паава Нурмі, Міка Хакінен, Кімі Райканен, Маці Нюкянен.

Спартыўная біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Колехмайнен пачынаў сваю спартыўную кар'еру з лыж, якімі займаліся тры яго браты. Па прыкладзе свайго старэйшага брата пачаў займацца лёгкай атлетыкай. Спачатку Ханес Колехмайнен паспрабаваў свае сілы ў марафонскім бегу. Калі яму было 18 гадоў, ён упершыню прыняў удзел у буйных спаборніцтвах у Выбарзе. Да фінішу марафонскага забегу Ханес прыйшоў трэцім, адстаўшы ад старэйшага брата.

Крыху пазней, на іншых спаборніцтвах у Хельсінкі, Ханес скончыў марафонскую дыстанцыю ўжо другім, зноў-такі прапусціўшы наперад іншага свайго брата. У 20 гадоў ён прымаў удзел у буйных спаборніцтвах у Пецярбургу, але на іншых дыстанцыях . Тут Ханес стаў пераможцам у забегу на 1500 і 5000 метраў, заваяваўшы залатыя медалі. З тых часоў ён лічыўся адным з лепшых стаераў Еўропы.

Старэйшы брат Ханеса Тату Колехмайнен (1885—1967) таксама быў бягуном і разам з братам удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях 1912 і 1920 гадоў, але не дамогся асаблівых поспехаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Алімпійскія чэмпіёны ў бегу на 5000 метраў Шаблон:Алімпійскія чэмпіёны ў бегу на 10 000 метраў Шаблон:Алімпійскія чэмпіёны ў марафоне