Ханс Крыстэр Холун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лыжнік
Ханс Крыстэр Холун
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні нарв.: Hans Christer Holund
Грамадзянства
Дата нараджэння 25 лютага 1989(1989-02-25) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Рост 1,82 м

Ханс Крыстэр Холун (нарв. Hans Christer Holund; нар. 25 лютага 1989, Осла) — нарвежскі лыжнік, двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў 2018 і 2022 гадоў, чатырохразовы чэмпіён свету, прызёр этапаў Кубка свету, чэмпіён свету сярод юніёраў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першыя поспехі ў лыжах прыйшлі да Ханса Крыстэра Холуна яшчэ на юніёрскім узроўні — на Чэмпіянаце свету сярод юніёраў-2008 ён выйграў залаты медаль у гонцы на 10 км класікай. Праз год, на аналагічным спаборніцтве нарвежац заваяваў два бронзавыя медалі: у скіатлоне і эстафеце.

Неўзабаве спартыўнец дэбютаваў у Кубку свету, гэта адбылося 8 сакавіка 2009 гады ў фінскім Лахці, у гонцы на 15 кіламетраў. У сваёй першай гонцы Холун заняў 52 месца, адстаўшы ад пераможцы расіяніна Аляксандра Лягкова на дзве хвіліны. Доўгі час нарвежац не мог замацавацца ў асноўнай камандзе Нарвегіі па лыжных гонках. І на больш-менш пастаяннай аснове ў галоўнай зборнай ён пачаў выступаць толькі ў сезоне 2014/2015.

5 снежня 2015 года ў нарвежскім Лілехамеры, на дыстанцыі скіатлона ён упершыню заваяваў прызавое месца (трэцяе) на этапе Кубка свету. Паступова колькасць прызавых месцаў павялічылася і Холлун трапіў у склад зборнай Нарвегіі на Чэмпіянат свету па лыжных відах спорту, які праводзіў у Лахці ў 2017 годзе. У адзінай гонцы, якой яму ўдалося прабегчы на сусветным першынстве (50 км каньком) ён заняў дзясятае месца.

Ханс Крыстэр — аддае перавагу дыстанцыйныя гонкі, а пераваг па стылі ў яго няма, нарвежцу аднолькава добра даюцца гонкі і класічным і каньковым стылем перасоўвання.

11 лютага 2018 года на першай дыстанцыі ў скіатлоне на Алімпіядзе ў Пхёнчхане, Ханс Крыстэр замкнуў тройку прызёраў, заваяваўшы першы свой алімпійскі бронзавы медаль. Адметна, што першым і другім тут сталі таксама прадстаўнікі каманды Нарвегіі.

Зноскі