25 лютага
Выгляд
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 |
25 лютага — пяцьдзясят шосты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 138: Адрыян усынавіў Антаніна Пія і зрабіў яго сваім пераемнікам пасля смерці Элія Вера.
- 493: Пасля двухгадовай асады Равены Адаакр згаджаецца на мірныя перамовы з Тэадорыхам Вялікім — гораду пагражае голад.
- 1147: Першая згадка лацінскай назвы Аўстрыі (Austria) у дакуменце Конрада III.
- 1576: Ліст С. Баторыя чачэрскаму старасце К. Зяновічу — аб тым, што шляхта Рэчыцкага павета павінна служыць у Чачэрску і не прыцягвацца да іншых павіннасцей.
- 1836: Сэмуэль Кольт атрымаў патэнт на шасцізарадны рэвальвер.
- 1910: Першая беларуская вечарынка ў Вільні
- 1918: Створана Менскае беларускае прадстаўніцтва.
- 1921: Часці Чырвонай арміі захапілі Тбілісі.
- 1932: Адольф Гітлер атрымаў нямецкае грамадзянства.
- 1956: На закрытым пасяджэнні XX з’езда КПСС М. Хрушчоў выступіў з дакладам аб кульце асобы І. Сталіна.
- 1990: На плошчы Леніна ў Мінску адбыўся мітынг Беларускага народнага фронту.
- 1991: Іракская ракета падае на амерыканскія казармы ў Дахране, Сірыя.
- 2010: Віктар Януковіч заступіў на пасаду Прэзідэнта Украіны.
- 2010: Аляксей Грышын заваяваў першы залаты медаль у гісторыі Рэспублікі Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях.
- 2018: Скончыліся Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 у карэйскім Пхёнчхане.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1682: Джавані Батыста Марганьі, італьянскі анатам
- 1707: Карла Гальдоні, італьянскі драматург (пам. 6.2.1793)
- 1778: Хасэ дэ Сан Марцін, кіраўнік вайны за незалежнасць іспанскіх калоній ў Паўднёвай Амерыцы
- 1841: П'ер Агюст Рэнуар, французскі мастак-імпрэсіяніст (пам. 3.12.1919)
- 1871: Леся Украінка, украінская пісьменніца (пам. 1.12.1913)
- 1873: Энрыка Каруза, італьянскі оперны спявак (пам. 2.8.1921)
- 1875: Рыгор Міранскі, беларускі майстар мастацкай фатаграфіі, адзін з першых фотарэпарцёраў Мінска (пам. пасля 1926)
- 1879: Гасан Канапацкі, беларускі ваенны дзеяч (пам. 11.5.1953)
- 1909: Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадскі і культурны дзеяч (пам. 19.7.1943)
- 1917: Цута Кімура, японскі мастак
- 1935: Генадзь Лыч, вучоны ў галіне эканомікі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі
- 1943: Джордж Харысан, англійскі музыка, удзельнік гурта «The Beatles» (пам. 29.11.2001)
- 1947: Яўген Шатохін, беларускі мастак, грамадскі дзеяч
- 1950: Нестар Кіршнер, 54-ы прэзідэнт Аргенціны
- 1953: Васіль Касцючэнка, сучасны беларускі мастак-жывапісец
- 1957: Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт (пам. крас. 2004)
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1713: Фрыдрых I, кароль прускі (нар. 11.7.1657)
- 1954: Агюст Перэ, французскі архітэктар
- 1959: Клаўдзій Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар і палітычны дзеяч (нар. 1891)
- 1970: Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзеяч (нар. 1.5.1894)
- 1970: Марк Ротка, амерыканскі мастак
- 1998: Умберта Мастраяні, італьянскі скульптар
- 2012: Эрланд Юзефсан, шведскі акцёр