Перайсці да зместу

Харальд Керэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харальд Керэс
эст.: Harald Keres
Дата нараджэння 15 лістапада 1912(1912-11-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 2010(2010-06-26)[1] (97 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Сір’е Кеэвалік[d] і Пірэт Куўск[d]
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Харальд Керэс (эст.: Harald Keres; 15 лістапада 1912, Пярну — 26 чэрвеня 2010, Тарту) — эстонскі астрафізік і фізік-тэарэтык. Акадэмік АН Эстонскай ССР. Ганаровы грамадзянін Тарту.

Нарадзіўся ў Пярну, у сям’і рамесніка. Старэйшы брат шахматыста Паўля Керэса (1916—1975). Сярэднюю адукацыю атрымаў у гімназіі ў Пярну (1932). З 1932 па 1933 гады — на тэрміновай службе ў войску.

У 1936 годзе скончыў, з адзнакай, факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук Тартускага ўніверсітэта. Працаваў там жа ў 1936—1963 гадах (з 1954 года — прафесар; у 1949—1958 гадах — загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі, у 1958—1960 гадах — прарэктар).

У 1938 годзе атрымаў ступень магістра па матэматыцы за працу «Дынамізм перакрыцця», у 1942 годзе абараніў дысертацыю «Прастора і час у агульнай тэорыі адноснасці». У 1947 годзе — дысертацыю «Прастора і час у рэлятывісцкай тэорыі». Доктарская ступень па фізіка-матэматычных навуках была пацверджана ВАК СССР у 1949 годзе.

У 1950—1973 гадах працаваў у Інстытуце фізікі і астраноміі АН ЭССР (у 1950—1955 гадах — загадчык абсерваторыі, у 1960—1973 гадах — загадчык сектара), з 1973 года — загадчык сектара Інстытута фізікі АН. Акадэмік Акадэміі навук Эстонскай ССР (1961). Ганаровы прафесар Тартускага ўніверсітэта (2000).

Зноскі