Хардкор (панк-рок)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хардкор
Вытокі: Панк-рок, розныя разнавіднасці
Месца і час узнікнення: ап-1970-ыя, ЗША
Музычныя інструменты: Гітара, бас-гітара, барабаны, вакал, часам выкарыстоўваюць і іншыя інструменты
Папулярнасць: Малая папулярнасць ці сярэдняя папулярнасць, залежыць ад жанра хардкор-панку
Разнавіднасці
Паджанры: Спіс
Роднасныя: Спіс
Вытворныя: Спіс
Рэгіянальныя сцэны: Спіс
Гл. таксама:
Straight edgeЭтыка "Do it yourself"Спіс музычных актаў хардкор-панку

Хардкор[1], hardcore[2] (англ.: Hardcore punk), кірунак музыкі панк-рок, які з'явіўся ў ЗША ў апошнія гады 1970-ых. Гук хардкору платнейшы, цяжэйшы і больш хуткі за ранейшы панк-рок.[3] Кампазіцыі кірунку хардкор звычайна кароткія, хуткія і гучныя; сярод тэм, якія закранаюцца ў хардкор-кампазіцыях — straight edge, палітыка, персанальная свабода, жорсткасць, сацыяльнае адчужджэнне, вайна і хардкор сам па сабе.

З хардкору вылілося колькі кірункаў музыкі, і якія з іх атрымалі значную вядомасць, напрыклад melodic hardcore, metalcore, sludge metal, thrash metal.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Амерыцы, хардкор з'явіўся адначасова па розных гарадах, з найбольш заўважнымі цэнтрамі ў Каліфорніі, Вашынгтоне, Чыкага, Нью-Ёрк-Сіці, Мічыгане, Ванкуверы, Таронта і Бостане.

Дакладна невядомае паходжанне англамоўнага панятку «hardcore punk». Музычны акт D.O.A. з Ванкувера папулярызаваў гэта паняцце, выпусціўшы ў 1981 годзе альбом з назвай «Hardcore'81». Але да, прыкладна, 1983-га года паняцце hardcore выкарыстоўвалася спарадычна і часцей з мэтай апісання (напрыклад, у апісаннях тыпу «hardcore show»).

Ранейшыя выканаўцы хардкору не мелі доступу да высакаякаснай студыйнай тэхнікі. Ранні хардкор вытвараўся згодна з эстэтыкай Do It Yourself. Кампазіцыі тае пары запісваліся з дапамогай чатырохканальнага магнітафону, аўдыёпрадукцыя распаўсюджвалася на канцэртах або поштай. Весткі аб канцэртах хардкору распаўсюджваліся ў памножаных з дапамогай капіравальнага апарата zine'аў, радыёпраграм, а таксама развешваннем постэраў на сцянах у горадзе ці тэлефонных будках. Ранейшыя фанаты хардкору апраналіся ў стылі dressed-down.

У той жа час ішло паралельнае развіццё хардкору ў Вялікабрытаніі — брытанскі хардкор таго перыяду пасля быў названы UK 82. Музычныя акты UK 82, такія як Dischange і Chaos UK, вывелі для свайго гуку колькі элементаў New Wave Of British Heavy Metal (у часнасці, ад музычнага акту Motörhead). UK 82 пазней даў пачатак кірунку thrash metal.

Тры музычныя акты — Black Flag, Bad Brains і Minor Threat — ажыццявілі найбольшы ўплыў на фарміраванне кірунку хардкору.

На музычны акт Minor Threat паўплываў стыль музычнага акту Bad Brains. Музычны акт Minor Threat вядомы як натхняльнік ідэі straight edge, на развіццё straight edge паўплывала кампазіцыя Minor Threat з назвай «Straight edge».

Музычны акт Bad Brains ўключыў у свой гук элементы рэгі і хеві-металу, раннія кампазіцыі Bad Brains — хуткія тэмпам.

Музычны акт Black Flag быў ля вытокаў сцэны хардкору ў Лос-Анджэлесе, а выступы па ЗША ў 1980—1981 гадах распаўсюдзілі стыль акту.

Акрамя музычных актаў Minor Threat, Bad Brains і Black Flag былі і іншыя музычныя акты, якія паўплывалі на развіццё хардкору:

  • The Damned (Каліфорнія, ЗША)
  • Middle Class (Каліфорнія, ЗША)
  • The Germs (Каліфорнія, ЗША)
  • T.S.O.L. (Каліфорнія, ЗША)
  • Rhino 39 (Каліфорнія, ЗША)
  • Xerox/No Compromise (Каліфорнія, ЗША)
  • The Bags (Каліфорнія, ЗША)
  • Dead Kennedys (Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША)
  • Circle Jerks (Каліфорнія, ЗША)
  • The Misfits (Нью-Джэрсі, ЗША / Нью-Ёрк-Сіці, Нью-Ёрк, ЗША)
  • Hüsker Dü (Saint Paul, Мінесота, ЗША)
  • Bad Religion (Каліфорнія, ЗША)
  • 7 Seconds (Reno, Невада, ЗША)
  • M.I.A (Каліфорнія, ЗША)
  • The Neos (Victory, Брытанская Калумбія, ЗША)
  • Negative Approach (Дэтройт, Мічыган, ЗША)
  • Degenerates (Дэтройт, Мічыган, ЗША)
  • The Meatmen (Таронта, Канада)
  • The Necros (Lansing, Мічыган, ЗША)
  • The Effigies (Maumee, Агая, ЗША)
  • SS Decontrol (Чыкага, Ілінойс, ЗША)
  • DYS (Бостан, Масачусетс, ЗША)
  • Negative FX (Бостан, Масачусетс, ЗША)
  • Jerry's Kids (Бостан, Масачусетс, ЗША)
  • Gang Green (Бостан, Масачусетс, ЗША)
  • Zeroption (Таронта, Антарыя, Канада)
  • Big Boys (Осцін, Тэхас, ЗША)
  • MDC (Осцін, Тэхас, ЗША)
  • The Dicks (Осцін, Тэхас, ЗША)
  • Sadistic Exploits (Філадэдьфія, ЗША)
  • Adrenalin O.D (Нью-Джэрсі, ЗША)

Самы першы хардкор-лонплей Group Sex быў выпушчаны ў 1980 годзе гуртам Circle Jerks, які быў заснаваны першым вакалістам Black Flag, аднак масавае прызнанне да жанру прыйшло пасля выхада альбома Black Flag Damaged.

Асноўныя прыкметы жанра: кароткія і хуткія (1-1,5 хвіліны) песні, сацыяльная лірыка, знарочыстая немеладычнасць[4][5][6] (2-3 акорда). У такім выглядзе хардкор-панк праіснаваў да сярэдзіны 80-х, калі большасць гуртоў альбо распалася, альбо сталі граць іншую музыку.

Шматлікія ансамблі, запавольваючыся, сталі дадаваць хеві-метал-элементы ў сваю музыку (Earth Crisis, All Out War, Strife). Так з'явіўся нью-скул-хардкор-панк (усё вышэйпазначанае, суадносна назвалі олд-скулам). Іншыя жа, нягледзячы на нізкі тэмп, не сталі ўцяжарваць гучанне, заклаўшы асновы для з'яўлення гранджу (Hüsker Dü, Meat Puppets) і імаўкору (Embrace).

Спіс вядомых выканаўцаў хардкор-панку[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Euroradio.fm: «Аўдыёпатыя. Хварэем на Punk» — ужыванне панятку ў беларускай мове: «Гэтая з'ява раскалола панк на пост-панк, які прэтэндаваў на больш тонкі густ, новую хвалю панка, якая арыентавался на папулярнасць, і хардкор, які проста зрабіў форму віруса больш цяжкой і хуткай.»
  2. «Новы час», N.R.M. «Дом культуры» — ужыванне панятку ў беларускай мове: «З музычнага пункту гледжання альбом „Дом культуры“ з'яўляецца лагічным працягам альбома „Тры чарапахі“ і арыентаваны на самыя сучасныя стылістычныя адгалінаванні гітарнага new-metal, hardcore, grunge, industrial,..»
  3. American Hardcore: A Tribal History. Feral House. ISBN 0922915717.
  4. Rhapsopdy.com
  5. FusionAnomaly
  6. Berkeley