Перайсці да зместу

Панк-рок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Панк-рок — жанр рок-музыкі, які ўзнік у сярэдзіне 1970-х гадоў у ЗША і Вялікабрытаніі, у якім спалучаліся сацыяльны пратэст і музычнае непрыйманне тагачасных форм рока: спецыяльна прымітыўная гульня і весялосць ранняга рок-н-ролу. Да 1977 года панк-рок, дзякуючы сваёй скандальнасці, быў адной з самых прыкметных з'яваў у рок-музыцы Вялікабрытаніі. Цягам часу жанр парадзіў мноства разнавіднасцяў і дагэтуль працягвае прывабліваць мноства маладых выканаўцаў.