Хасанскія баі (1938)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Хасанскія баі, 1938)
Хасанскія баі
Асноўны канфлікт: Савецка-японскія памежныя канфлікты
Карта-схема баёў
Карта-схема баёў
Дата 29 ліпеня11 жніўня 1938
Месца раён возера Хасан на савецка-маньчжурскай мяжы (сучасная расійска-кітайская мяжа)
Вынік рэжым спынення агню, статус-кво;
фактычная перамога СССР: зрыў планаў японскіх войск па захопу хасанскіх сопак
Праціўнікі
 СССР Сцяг Японскай імперыі Японская імперыя
 Маньчжоу-го
Камандуючыя
В. Блюхер,
Р. Штэрн
К. Уэда
Страты
1112 забітых (паводле сучасных расійскіх даных) 500 забітых (паводле японскіх даных)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хасанскія баі — пагранічны канфлікт паміж Японіяй і СССР, які папярэднічаў баям на Халхін-Голе ў 1939 годзе.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19311932 гадах японскія войскі акупавалі кітайскую Маньчжурыю і сканцэнтраваліся на мяжы з СССР. У 1937 годзе Японія ўварвалася ў Кітай. Акрамя таго, яна мела планы на экспансію на савецкі Далёкі Усход.

У сакавіку 1938 года штаб японскай Квантунскай арміі распрацаваў дакумент пад назвай «Палітыка абароны дзяржавы», галоўная ідэя якога заключалася ў захопе Савецкага Прымор’я. Масква прадпрымала пэўныя меры па ўмацаванні рэгіёну. Так, 1 ліпеня Асаблівая Чырванасцяжная Далёкаўсходняя армія, значна папоўненая асабістым складам і баявой тэхнікай, была ператворана ў Чырванасцяжны Далёкаўсходні фронт (ЧДФ).

Вынікам гэтых манеўраў абедзвюх краін стала буйное ўзброенае сутыкненне паблізу возера Хасан. Лінія дзяржаўнай граніцы паміж СССР і створанай Японіяй на тэрыторыі Кітайскай Маньчжурыі марыянеткавай дзяржавай Маньчжоу-Го ў тых месцах не была дэмаркіраванай, арыентырамі граніцы служылі вяршыні сопак. Скарыстаўшыся гэтым фактам, японцы, якія пазіцыянавалі сябе абаронцамі інтарэсаў Маньчжоу-Го, прад’явілі прэтэнзіі на памежную савецкую тэрыторыю на захад ад возера. Захоп хасанскіх сопак, размешчаных у 10 км ад берага Ціхага акіяна і ў 130 км ад Уладзівастока, даваў магчымасць трымаць пад візуальным назіраннем усё савецкае ўзбярэжжа.

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

3 ліпеня рота японскіх пяхотнікаў прыступіла да фартыфікацыйных работ у 500 метрах ад адной з галоўных хасанскіх вышынь — сопкі Заазёрная. У адказ група памежнікаў 59-га Пасецкага пагранатрада заняла 6 ліпеня ўсю сопку і пачала збудаванне акопаў і ўстанаўку драцяных загарод.

Увечары 15 чэрвеня адзін з савецкіх памежнікаў забіў японскага вайскоўца, які дабраўся да грэбня сопкі Заазёрная. Паводле савецкай версіі, японец парушыў мяжу. Японскі бок настойваў, што яго застрэлілі на тэрыторыі Маньчжоу-Го. 29 ліпеня войскі Квантунскай арміі атакавалі сопку Безымянная, але былі адкінуты савецкімі вайскоўцамі. Праз два дні, дачакаўшыся падмацавання, японцы ўсё ж захапілі вышыню, а таксама Заазёрную і некалькі суседніх сопак, і ўклініліся ўглыб савецкай тэрыторыі на 4 км.

На досвітку 2 жніўня савецкае камандаванне сіламі 40-й стралковай дывізіі 39-га стралковага корпуса 1-й Прыморскай арміі ЧДФ пачало контрнаступленне. Аднак сціснутыя тэрміны падрыхтоўкі атакі, балоцістая мясцовасць, адсутнасць артылерыйскай падтрымкі не дазволілі дасягнуць поспеху. Савецкі бок панёс вялікія страты.

6 жніўня ў 16:00 савецкія вайскоўцы зноў перайшлі ў наступленне. Аперацыя пачалася з бамбардзіроўкі японскіх пазіцый авіяцыяй 2-й паветранай арміі. Адразу ж пасля яе разгорнута артпадрыхтоўка. У 17:00 пры падтрымцы танкаў у бой уступілі пяхота і кавалерыя. Аднак савецкім войскам зноў не ўдалося дасягнуць хуткай перамогі, і цяжкія баі працягваліся яшчэ чатыры дні. На працягу 8—9 жніўня часцям ЧДФ удалося, нарэшце, узяць штурмам Заазёрную, Безымянную і іншыя вышыні і адкінуць праціўніка за граніцу.

Вялікія страты з абодвух бакоў вымусілі Маскву і Токіа пайсці на мірныя перамовы. 10 жніўня адбылася сустрэча пасла Японіі ў СССР М. Сігэміцу з прадстаўнікамі савецкага ўрада, падчас якой была дасягнута дамоўленасць спыніць агонь 11 жніўня ў 12:00 і аднавіць статус-кво.

Страты бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Дакладныя звесткі пра страты савецкіх войскаў у канфлікце ля возера Хасан да сённяшняга дня невядомы, так як асноўныя дакументы былі рассакрэчаныя толькі ў пачатку 1990-х гадоў і дагэтуль цалкам не даследаваны. Па даных, апублікаваных у 1998 годзе, толькі незваротныя страты склалі 960 чалавек. Аднак у 2003 годзе спецыялісты Расійскага дзяржаўнага ваеннага архіва ўсталявалі, што не былі ўлічаны страты пагранічных і ўнутраных войскаў. Паводле іх падлікаў, савецкі бок страціў 1112 чалавек забітымі.

Паводле японскіх крыніц, страты Квантунскай арміі склалі 500 чалавек забітымі і 900 параненымі, але савецкі бок гэтыя дадзеныя лічыў прыніжанымі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]