Хасэ Куэста Манерэа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хасэ Куэста Манерэа
Дата нараджэння 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 7 кастрычніка 1981(1981-10-07)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Званне генерал-лейтэнант і брыгадны генерал
Узнагароды і званні
Grand Cross of the Order of Cisneros Grand Cross of the Military Merit - White Badge War Merit Cross Grand Cross of Naval Merit with white badge Grand Cross of the Imperial Order of the Yoke and Arrows Grand Cross of the Aeronautical Merit (Spain) - White Decoration

Хасэ Куэста Манерэа (ісп.: José Cuesta Monereo; 18957 кастрычніка 1981[1] ) — іспанскі ваенны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання ў Севільі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў г. Хаэн.

У 1913 годзе скончыў Пяхотную акадэмію Таледа, у 1920 годзе — Мадрыдскі ваенны каледж. Удзельнічаў у Рыфскай вайне. Служыў ад’ютантам генерала Мігеля Кабанельяса[2][3].

З лютага 1936 года быў начштаба II арганічнай дывізіі ў Севільі[4]. Далучыўся да змовы супраць урада Народнага фронту. Адказваў за падрыхтоўку паўстання ў Севільі[5][6]. Выступіў супраць уладаў раніцай 18 ліпеня 1936 года разам з генералам Кейпа дэ Льянай[7]

Са снежня 1936 года знаходзіўся на пасадзе начальніка штаба Паўднёвай арміі нацыяналістаў[8], якую займаў да канца грамадзянскай вайны ў Іспаніі[9].

Пры ўрадзе Франка быў ваенным губернатарам Кампа-дэ-Гібралтара, генерал-капітанам Балеарскіх астравоў і начальнікам Цэнтральнага генеральнага штаба, даслужыўшыся да звання генерал-лейтэнанта[1].

Памёр у Мадрыдзе, пахаваны ў Севільі[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в "Ha muerto el general Cuesta Monereo", ABC, pág. 14 (8 de octubre de 1981)
  2. "Ha muerto el general Cuesta Monereo". ABC. 8 October 1981. p. 8. Праверана 13 September 2021.
  3. José Cuesta Monereo. dbe.rah.es. Праверана 12 September 2021.
  4. Juan Ortiz Villalba, Del golpe militar a la guerra civil. Sevilla 1936, 3.ª ed., Sevilla, rd editores, 2006, pp. 74 y 75.
  5. Antonio Blanco Freijeiro, Francisco Morales (1992). Historia de Sevilla, Universidad de Sevilla, pág. 518
  6. Leandro Álvarez Rey (2006). Andalucía y la guerra civil: estudios y perspectivas, Universidad de Sevilla, pág. 162
  7. Nicolás Salas (1992). Sevilla fue la clave: república, alzamiento, Guerra Civil (1931-1939). Castillejo, pp. 251-252
  8. Juan Ortiz Villalba, Del golpe militar a la guerra civil. Sevilla 1936, 3.ª ed., Sevilla, rd editores, 2006, p. 247.
  9. Carlos Engel Masoliver (2000). Historia de las divisiones del Ejército nacional, Almena Ediciones, pág. 193