Народны фронт (Іспанія)

З пляцоўкі Вікіпедыя

Народны фронт (ісп.: Frente Popular) — кааліцыя левых і ліберальных палітычных партый і грамадскіх арганізацый, створаная ў 1936 годзе ў Іспаніі для супрацьстаяння правым сілам. Стварэнню Народнага фронту садзейнічала новая стратэгія Камінтэрна аб народным фронце.

У склад народнага фронту ўваходзілі Іспанская сацыялістычная рабочая партыя, Камуністычная партыя Іспаніі, Рэспубліканская левая, Рэспубліканскі саюз, Сіндыкалісцкая партыя, Рабочая партыя марксісцкага адзінства і прафсаюз Усеагульны саюз працоўных. Падтрымку народнаму фронту выказалі Левыя рэспубліканцы Каталоніі, Нацыянальная канфедэрацыя працы і Федэрацыя анархістаў Іберыі.

У такім складзе Народны фронт выйграў парламенцкія выбары ў картэсы ў 1936 годзе, сфарміраваў пазней першы ўрад. Адзінаўладдзе фронту перапыніў мяцеж генерала Франка ў ліпені 1936 года і пачатак грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Рэспубліканскія ўлады, узначаленыя ўрадам Народнага фронту, змагаліся супраць франкістаў на працягу трох гадоў, але пацярпелі паражэнне.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]