Хваляванні ў Польшчы (1970)
Хваляванні ў Польшчы ў 1970 годзе | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 14-22 снежня 1970 года | ||
Месца | Гданьск, Гдыня, Шчэцін, Эльблёнг, Слупск | ||
Прычына | павышэнне цэн на прадукты харчавання ўладамі, збядненне грамадства | ||
Вынік | падаўленне дэманстрацый вайскоўцамі і міліцыяй | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хваляванні ў Польшчы ў 1970 годзе, таксама вядомыя як Снежаньскія падзеі 1970 года альбо Масакра на ўзбярэжжы (польск.: Grudzień 1970, wydarzenia grudniowe, rewolta grudniowa, wypadki grudniowe, masakra na Wybrzeżu) — пратэсты рабочых у Польскай Народнай Рэспубліцы 14–22 снежня 1970 года, пераважна ў Гданьску, Гдыні, Шчэціне і Эльблёнгу, прыдушаныя міліцыяй і арміяй.
12 снежня 1970 года ў Польшчы на падставе «агульнага курсу на замарожванне заработнай платы і абмежаванне спажывання як сродку пераадолення эканамічных цяжкасцей» было абвешчана павелічэнне цэн на прадукты харчавання, прамысловыя тавары і будматэрыялы ў сярэднім на 30 %.
У адказ верфі ў Гданьску і Гдыні першымі абвясцілі аб сваёй забастоўцы 14 снежня 1970 года. Да іх далучыліся прадпрыемствы Эльблёнга, Слупска і Шчэціна. У некаторых выпадках забастоўкі перарасталі ў масавыя беспарадкі. У Гданьску і Шчэціне былі напады на мясцовыя партыйныя камітэты ПАРП, некаторыя крамы і грамадскія будынкі былі моцна пашкоджаны.
Першы сакратар ЦК ПАРП Уладзіслаў Гамулка абвясціў забастоўшчыкаў «контррэвалюцыянерамі» і аддаў загад аб іх разгоне. 17 снежня 1970 года на верфі ў Гданьску адбылося сутыкненне ваеннаслужачых і працаўнікоў верфі, адбыліся яшчэ некалькі сутычак. У выніку жорсткіх сутыкненняў загінуў 41 рабочы (у асноўным моладзь), 2 міліцыянты і 1 вайсковец. Раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі 1 164 чалавекі, у тым ліку каля 600 вайскоўцаў і супрацоўнікаў міліцыі.
16 снежня 1980 года ў Гданьску быў усталяваны помнік у памяць аб мірных ахвярах гэтых падзей.