Хвоя Банкса
Хвоя Банкса | ||||||||||||||||
![]() | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Pinus banksiana Lamb., 1803 | ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Хвоя банксава[1], Хвоя Банкса (Pinus banksiana) — вечназялёная расліна, дрэва роду Хвоя[2] сямейства Хваёвыя (Pinaceae). У натуральных умовах расце ў паўночна-ўсходніх раёнах Паўночнай Амерыкі.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Названая ў гонар вядомага англійскага натураліста і батаніка Джозафа Банкса (1743—1820), дырэктара Батанічных садоў у К’ю (Англія).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Невялікае дрэва вышынёй 10-15 м, з даўгавата-яйкападобнай кронай. Мае кароткую (2-4 см) скручаную ігліцу па 2 у пучку. Шышкі выгнутыя, касыя, кручкаватыя, 3-5 см даўжынёй і 2-3 см у дыяметры. Шчыток плоскі, слаба развіты; шышкі могуць заставацца на дрэве нераскрытымі на працягу многіх гадоў.
Арэал[правіць | правіць зыходнік]
У прыродных умовах расце ў паўночна-ўсходнім рэгіёне Паўночнай Амерыкі.
Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Хвою Банкса ва Украіне высаджваюць на знясіленых глебах у сумесі з хвояй звычайнай. Яна хуткарослая, хуткаспелая, засухаўстойлівая, непатрабавальная да глебы[3].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энциклопедия Кольера
- ↑ Сосна Банкса//Бродович Т., Бродович М. Атлас дерев та кущів заходу України. — Львів: Вища школа, 1973. — С. 8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Pinus banksiana Lamb. Архівавана 8 сакавіка 2012.