Хеджон (кіраўнік Каро)
| Хеджон | |
|---|---|
| Нараджэнне |
912 |
| Смерць |
23 кастрычніка 945[1] |
| Месца пахавання | |
| Бацька | Тхэджо |
| Маці | Чанхва[d] |
| Жонка | Уіхва[d], Хугванчжу[d], Чэнчжу[d] і Эйчжу[d] |
| Дзеці | Хенгва[d] і Кенхвагун[d] |
| Грамадзянства | |
Хеджон (кар. 혜종, 恵宗; імя пры нараджэнні Ван Му 왕무; 912 — 23 кастрычніка 945) — карэйскі кіраўнік, другі валадар Каро.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў сынам і спадчыннікам заснавальніка дзяржавы Тхэджо і яго другой жонкі.
У 921 годзе Хеджон быў абвешчаны спадчыннікам прастола. Амаль адразу пасля гэтага ён адправіўся разам з бацькам на бітву супраць Хупекчэ і адыграў значную ролю ў наступных шматлікіх перамогах. У 943 годзе пасля смерці Тхэджо Хеджон узышоў на прастол.
Яго кіраванне адбілася змовамі і барацьбой за ўладу паміж сынамі Тхэджо. Першую і галоўную з такіх замоў арганізавалі Ван Ё і Ван Со, сыны Тхэджо ад трэцяй жонкі. Хеджона папярэдзілі аб дзеяннях яго братоў, аднак ван ніякіх мер не прыняў.
Хеджон памёр на другі год свайго кіравання ад атручвання ртуццю, якую дадалі ў купальню, дзе прымаў ванну ўладар Каро. Трон пасля яго смерці атрымаў у спадчыну Ван Ё пад імем Чанджон.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Концевич Л. Р. Хронологія країн Східної та Центральної Азії = Хронология стран Восточной и Центральной Азии. — Москва : Восточная литература РАН, 2010. — 806 с. — ISBN 978-5-02-036350-2
- Концевич Л. Р. Хронологія країн Східної та Центральної Азії = Хронология стран Восточной и Центральной Азии. — Москва : Восточная литература, 2011. — Т. Addenda. — 687 с. — ISBN ISBN 978-5-02-036479-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 혜종[惠宗,912~945](нявызн.). Doopedia. Архівавана з першакрыніцы 17 квітня 2019. Праверана 1 червня 2020.