Хелена Бергстрэм
Хелена Бергстрэм | |
---|---|
шведск.: Helena Bergström | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Helena Kristina Bergström |
Род дзейнасці | актрыса, кінаактрыса, кінарэжысёр, сцэнарыст |
Дата нараджэння | 5 лютага 1964[1][2] (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Hans Bergström[d] |
Маці | Kerstin Widgren[d] |
Муж | Colin Nutley[d] |
Дзеці | Molly Nutley[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Хелена Бергстрэм (швед. Helena Bergström; нар. 5 лютага 1964 года, Гётэбарг) — шведская актрыса, жонка рэжысёра Коліна Нютле і ўнучка шведскага акцёра Улафа Відгрэна.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў сям’і рэжысёра Ханса Бергстрэма і актрысы Керсцін Відгрэн. Скончыла Шведскую нацыянальную акадэмію сцэнічнага мастацтва. У 1987—1989 і 1990—1991 гадах працавала ў Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме (Драматэн). У 1989—1990 і 1992—1993 гг. гуляла ў Стакгольмскім гарадскім тэатры. Выконвала ролі ў драмах Шэкспіра, Ібсена і Тэнэсі Уільямса. Усеагульную вядомасць атрымала пасля здымак у трылеры «Жанчыны на даху» (Kvinnorna på taket; 1989).
У 2007 годзе Хелена дэбютавала ў якасці рэжысёра з карцінай «Se upp för dårarna».
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #139223967 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ Helena Bergström // GeneaStar
- ↑ Helena Bergström (SE) — Swedish Film Institute, 2017.