Перайсці да зместу

Хельга Шмід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хельга Шмід
ням.: Helga Schmid
Secretary General of the Organization for Security and Co-operation in Europe[d]
снежань 2020 — снежань 2024
Папярэднік Томас Грэмінгер[d]
Пераемнік Feridun Sinirlioğlu[d]

Нараджэнне 8 снежня 1960(1960-12-08) (64 гады)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Officer's Cross of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Order of the Cross of Terra Mariana, 3rd Class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хельга Марыя Шмід (ням.: Helga Maria Schmid; нар. 8 снежня 1960, Дахау, Баварыя, ФРГ) — нямецкі палітык і дыпламат, першая жанчына на пасадзе генеральнага сакратара АБСЕ.

У 1980—1987 гадах праходзіла навучанне ў Мюнхенскім універсітэце, дзе вывучала раманскія мовы, літаратуру і гісторыю. У 1988—1990 годзе стажыравалася Венскай дыпламатычнай акадэміі, дзе вывучала еўрапейскае права, эканоміку і міжнародныя адносіны.

У 1990—1991 гадах была асістэнтам асабістага сакратара кіраўніка міністэрства замежных спраў Германіі Ганса-Дзітрыха Геншэра. У 1991—1994 гадах працавала ў аддзеле па сувязях з грамадскасцю і прэсай у нямецкім пасольстве ў Вашынгтоне. З 1994 па 1998 год была палітычнай саветніцай міністра замежных спраў Клауса Кінкеля, у 1998—2000 гадах заняла тую ж пасаду пры кіраўніку МЗС Ёшку Фішэры. З 2000 па 2003 год працавала намеснікам кіраўніка палітычнага аддзела Міністэрства замежных спраў Германіі, а з 2003 па 2005 год заняла пасаду кіраўніка.

У 2006 годзе Шмід заняла пасаду кіраўніка аддзела планавання палітыкі і ранняга папярэджання ў Генеральным сакратарыяце Савета Еўрапейскага саюза ў Бруселі. Пасля стварэння Еўрапейскай службы знешніх сувязяў (ЕСЗС) у 2010 годзе, перайшла на працу ў ЕЗВС, дзе ўзначаліла перамовы з Іранам на тэму ядзернага ўзбраення. У 2016 годзе заняла пасаду генеральнага сакратара ЕСЗС.

У верасні 2020 года па рэкамендацыі Хайка Мааса была вылучана кандыдатам на пасаду генеральнага сакратара Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). 4 снежня 2020 года была афіцыйна прызначаная на пасаду.