Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе
Усе дзяржавы-члены АБСЕ
     Дзяржавы-ўдзельнікі АБСЕ      Партнёры па супрацоўніцтве
Абрэвіятура АБСЕ
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас Вена, Аўстрыя
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Тып арганізацыі міжурадавая
Афіцыйныя мовы англійская, іспанская, італьянская, нямецкая, руская, французская
Кіраўнікі
Генеральны сакратар Ламберта Заньер
Дырэктар БДІПЧ Міхаэль Георг Лінк
Прадстаўнік па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч
Заснаванне
Дата заснавання 18 сакавіка 1991 (32 гады таму)
Колішняя назва Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе
Бюджэт 156,4 млн еўра (2008)
Колькасць супрацоўнікаў 3266 (2008)[1]
Кіроўны орган Нарада
Член у 56 дзяржаў Паўночнага паўшар’я
Папярэднік Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе
Узнагароды
www.osce.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, АБСЕ (англ.: Organization for Security and Co-operation in Europe, OSCE, фр.: Organisation pour la sécurité et la coopération en Europe) — найбуйнейшая ў свеце рэгіянальная арганізацыя, якая займаецца справамі бяспекі. Арганізацыя аб’ядноўвае 57 краін, размешчаных у Паўночнай Амерыцы, Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Былая назва — «Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе» — НБСЕ (англ.: Conference for Security and Cooperation in Europe, CSCE).

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе» была сазваная з ініцыятывы СССР і сацыялістычных краін Еўропы як пастаянна дзеючы міжнародны форум прадстаўнікоў 33 еўрапейскіх дзяржаў, а таксама ЗША і Канады, для стварэння мераў памяншэння ваеннага супрацьстаяння і ўмацавання бяспекі ў Еўропе.

Нарада праходзіла ў тры этапы:

  1. 3 — 7 ліпеня 1973 — Хельсінкі — нарада міністраў замежных спраў,
  2. 18 верасня 1973 — 21 ліпеня 1975 — Жэнева — унясенне прапаноў, паправак і ўзгадненне тэксту Заключнага акта,
  3. 30 ліпеня — 1 жніўня 1975 года ў сталіцы Фінляндыі Хельсінкі кіраўнікі 35 краін падпісалі Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкскае пагадненне).
Наступныя сустрэчы

Развіццё дасягнутых пагадненняў замацоўвалася на сустрэчах дзяржаў-удзельніц:

  • 1977—1978 — Бялградская,
  • 1980—1983 — Мадрыдская,
  • 1984 — Стакгольмская,
  • 1986 — Венская.
  • 19—21 лістапада 1990 — Парыжская нарада кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-удзельніц НБСЕ. Тут была падпісана Парыжская хартыя для новай Еўропы (якая абвясціла заканчэнне халоднай вайны), заключаны Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ), прынятая сумесная дэкларацыя 22 дзяржаў (членаў НАТА і Арганізацыі Варшаўскага дагавора), створаны зараз існуючы трохступеньчаты механізм палітычных кансультацый: сустрэчы на вышэйшым узроўні, Савет міністраў замежных спраў (СМЗС), Камітэт старэйшых службовых асоб.
  • 10 верасня — 4 кастрычніка 1991 — Маскоўская трэцяя заключная нарада Канферэнцыі па чалавечым вымярэнні НБСЕ (першая адбылася ў 1989 у Парыжы, другая — у 1990 у Капенгагене). Прыняты дакумент, у якім упершыню ўказана, што пытанні, якія тычацца правоў чалавека, асноўных свабод, дэмакратыі і вяршэнства закона, маюць міжнародны характар, а абавязкі ў галіне чалавечага вымярэння не адносяцца да ліку выключна ўнутраных спраў краін-членаў НБСЕ.
  • 1992 — Хельсінкская сустрэча на вышэйшым узроўні. Прыняты дакумент «Выклік часу перамен», які даў пачатак ператварэнню НБСЕ з форума пераважна палітычнага дыялогу між краінамі-удзельніцамі ў трансрэгіянальную арганізацыю, якая ставіць мэты падтрымкі ваенна-палітычнай стабільнасці і развіцця супрацоўніцтва «ад Ванкувера да Уладзівастока». НБСЕ атрымала шырокія паўнамоцтвы і магчымасці прымаць меры практычнага характару для прадухілення і ўрэгулявання лакальных і рэгіянальных канфліктаў.
  • 1992 — Стакгольмская сустрэча Савета МЗС. Заснаваны пост Генеральнага сакратара НБСЕ.
  • 1993 — Рымская сустрэча Савета МЗС. Прынята Дэкларацыя па агрэсіўным нацыяналізме — крыніцы сучасных канфліктаў. Створаны Пастаянны камітэт НБСЕ — інстытут пастаянных прадстаўнікоў краін-удзельніц.
  • 1994 — Будапешцкая сустрэча на вышэйшым узроўні. Прынята рашэнне аб перайменаванні НБСЕ з 1 студзеня 1995 у АБСЕ — Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Прынята палітычная дэкларацыя «На шляху да сапраўднага партнёрства ў новую эпоху», дамоўленасць пра пачатак распрацоўкі мадэлі агульнай і ўсёабдымнай бяспецы для Еўропы XXI стагоддзя, ваенна-палітычныя дамоўленасці.
  • 1995 — Будапешцкая сустрэча Савета міністраў замежных спраў.

Краіны-удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі АБСЕ[правіць | правіць зыходнік]

Краіна Краіна
Сцяг Азербайджана Азербайджан Сцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія
Сцяг Албаніі Албанія Сцяг Малдовы Малдова
Сцяг Андоры Андора Сцяг Мальты Мальта
Сцяг Арменіі Арменія Сцяг Манака Манака
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя Сцяг Манголіі Манголія
Сцяг Балгарыі Балгарыя Сцяг Нарвегіі Нарвегія
Сцяг Беларусі Беларусь Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Сцяг Бельгіі Бельгія Сцяг Партугаліі Партугалія
Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна Сцяг Польшчы Польшча
Сцяг Ватыкана Ватыкан Сцяг Расіі Расія
Сцяг Венгрыі Венгрыя Сцяг Румыніі Румынія
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Сцяг Сан-Марына Сан-Марына
Сцяг Германіі Германія Сцяг Сербіі Сербія
Сцяг Грузіі Грузія Сцяг Славакіі Славакія
Сцяг Грэцыі Грэцыя Сцяг Славеніі Славенія
Сцяг Даніі Данія Сцяг Таджыкістана Таджыкістан
Сцяг ЗША ЗША Сцяг Туркменістана Туркменістан
Сцяг Ірландыі Ірландыя Сцяг Турцыі Турцыя
Сцяг Ісландыі Ісландыя Сцяг Узбекістана Узбекістан
Сцяг Іспаніі Іспанія Сцяг Украіны Украіна
Сцяг Італіі Італія Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Сцяг Казахстана Казахстан Сцяг Францыі Францыя
Сцяг Канады Канада Сцяг Харватыі Харватыя
Сцяг Кіпра Кіпр Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя
Сцяг Кыргызстана Кыргызстан Сцяг Чэхіі Чэхія
Сцяг Латвіі Латвія  Швейцарыя
Сцяг Літвы Літва Сцяг Швецыі Швецыя
Сцяг Ліхтэнштэйна Ліхтэнштэйн Сцяг Эстоніі Эстонія
Сцяг Люксембурга Люксембург

Партнёры па супрацоўніцтве[правіць | правіць зыходнік]

Міжземнамор’е

Азія

Акіянія

Гісторыя старшынства[правіць | правіць зыходнік]

Старшынства ў АБСЕ праводзіцца дзяржавай—членам на працягу каляндарнага года. Міністр замежных спраў гэтай дзяржавы выконвае функцыі Дзеючага старшыні АБСЕ.

Год Краіна Дзеючы старшыня АБСЕ
1991 Германія Ганс-Дзітрых Геншэр (з чэрвеня)
1992 Чэхія Jiří Dienstbier (да 2 ліпеня); Jozef Moravčík (з 3 ліпеня)
1993 Швецыя Margaretha af Ugglas
1994 Італія Beniamino Andreatta (да 11 мая); Antonio Martino (з 12 мая)
1995 Венгрыя Ласла Ковач
1996 Швейцарыя Flavio Cotti
1997 Данія Niels Helveg Petersen
1998 Польшча Браніслаў Герэмек
1999 Нарвегія Кнут Волебек
2000 Аўстрыя Wolfgang Schüssel (да 4 лютага); Benita Ferrero-Waldner (з 5 лютага)
2001 Румынія Mircea Geoană
2002 Партугалія Jaime Gama (да 6 красавіка); António Martins da Cruz (з 7 красавіка)
2003 Нідэрланды Jaap de Hoop Scheffer (да 3 снежня); Bernard Bot (з 4 снежня)
2004 Балгарыя Саламон Пасі
2005 Славенія Dimitrij Rupel
2006 Бельгія Karel De Gucht
2007 Іспанія Miguel Ángel Moratinos
2008 Фінляндыя Ілка Канерва (да 4 кастрычніка); Аляксандр Стуб (з 5 кастрычніка)
2009 Грэцыя Dora Bakoyannis (да 5 кастрычніка); George Papandreou (з 6 кастрычніка)
2010 Казахстан Канат Саўдабаеў
2011 Літва Аўдронюс Ажубаліс
2012 Ірландыя Эйман Гілмар
2013 Украіна Леанід Кажара
2014 Швейцарыя Дзідзье Буркхальтэр
2015 Сербія Івіца Дачыч
2016 Германія Франк-Вальтэр Штайнмаер
2017 Аўстрыя Себасцьян Курц (да 18 снежня), Карын Кнайсль (з 18 снежня)
2018 Італія Анджэліна Альфана (да 1 чэрвеня), Энца Маавера-Міланэзі (з 1 чэрвеня)
2019 Славакія Міраслаў Лайчак
2020 Албанія Эдзі Рама

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. (англ.)Грашовая справаздача за 2008 год і выснова рэвізора // Сайт АБСЕ. 28 верасня 2009.
  2. Contacts Праверана 2 снежня 2023.