Хесус-Марыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хесус-Марыя
ісп.: Río Jesús María
Характарыстыка
Даўжыня 41 км
Вадацёк
Выток
 · Вышыня 600 м
 · Каардынаты 10°01′ пн. ш. 84°33′ з. д.HGЯO
Вусце
 · Месцазнаходжанне заліў Нікоя
 · Вышыня 0 м
 · Каардынаты 9°52′30″ пн. ш. 84°42′30″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Costa Rica.svg Коста-Рыка
Хесус-Марыя (Коста-Рыка)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Хесус-Марыя на Вікісховішчы

Хесус-Марыя (ісп.: Río Jesús María) — рака ў Коста-Рыцы. Бярэ пачатак на заходнім схіле гор Агуакатэ на вышыні каля 600 м, цячэ ў паўднёва-заходнім напрамку, упадае ў бухту Цівівэс заліва Нікоя. Даўжыня — 41 км. Асноўныя прытокі — рэкі Пайрэ (правы), Мачука (левы).

На рацэ ў сярэдзіне 1840-х быў пабудаваны каменны мост Пуэнтэ-дэ-лас-Дамас. Яго будаўніцтва фінансавалася на грошы багатых жанчын Коста-Рыкі: Далорэс Авеамуна — удавы кіраўніка ўрада Мануэля Фернандэса Чакона, яго залвіцы Херанімы Фернандэс Чакон — удавы кававага магната Марыяна Мантэалегрэ Бустамантэ і яго дачкі Магдаліны дэль Кастыльяа Вільягра — жонкі палітыка і прадпрымальніка Грэгорыё Эскалантэ Нава. Мост з'яўляўся часткай шашы Сан-ХасэПунтарэнас, па якой ажыццяўляўся экспарт кавы. Зараз — нацыянальны помнік.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]