Хмяльніцкі нацыянальны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хмяльніцкі нацыянальны універсітэт
Хмельницький національний університет
Центральна алея ботанічного саду ХНУ.jpg
Арыгінальная назва Хмельницький національний університет
Міжнародная назва англ.: Khmelnitsky National University
Заснаваны 1962
Рэарганізаваны 1994
Тып нацыянальны
Рэктар Скіба Мікалай Ягоравіч
Рэктар Q62713880?
Студэнты 10,000
Дактары 74
Прафесары 74
Юрыдычны адрас вул. Інстытутская 11, 29016 г. Хмяльніцкі, Украіна
Сайт khnu.km.ua

Хмяльніцкі нацыянальны універсітэт (укр.: Хмельницький національний університет) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Хмяльніцкі, Украіна.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Хмяльніцкі нацыянальны ўніверсітэт — найбуйнейшая на Падоллі вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў у многіх галінах ведаў і праводзіць вучэбную, метадычную, навуковую і выхаваўчую працу. Універсітэт заснаваны ў 1962 годзе. За час існавання ён прайшоў шлях ад агульнатэхнічнага факультэта Украінскага паліграфічнага інстытута да Хмяльніцкага нацыянальнага універсітэта, які мае найвышэйшы IV узровень акрэдытацыі.

Падрыхтоўку будучых спецыялістаў ажыццяўляюць 7 факультэтаў, якія забяспечваюць навучанне па 17 напрамках адукацыйна-кваліфікацыйнай падрыхтоўкі, у тым ліку: эканоміка і прадпрымальніцтва, менеджмент, педагагічная адукацыя, мастацтва, экалогія, прыкладная матэматыка, камп'ютэрныя навукі, міжнародныя адносіны, філалогія, інжынерная механіка, радыётэхніка, электронныя апараты і інш. Сёння ва ўніверсітэце на 40 напрамках падрыхтоўкі навучаецца больш за 10 тысяч студэнтаў. Навучальны працэс забяспечваюць 74 доктара і 453 кандыдата навук.

У Хмяльніцкім нацыянальным універсітэце ўкаранёна ступеністая сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў па адукацыйна-кваліфікацыйным узроўням — бакалаўр, спецыяліст, магістр, доктар. У рамках гэтай сістэмы функцыянуюць пяць вучэбна-навуковых вытворчых комплексаў, у склад якіх уваходзяць адукацыйныя ўстановы I—II ўзроўню акрэдытацыі, агульнаадукацыйныя школы і прадпрыемствы. Універсітэт з'яўляецца прызнаным ва Украіне і за яе межамі навуковым цэнтрам, у якім працуюць больш за 15 навуковых школ, дактарантура, аспірантура, вучоныя Саветы па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт інжынернай механікі
  • Факультэт эканомікі і кіравання
  • Гуманітарна-педагагічны факультэт
  • Факультэт праграмавання і камп'ютэрных і тэлекамунікацыйных сістэм
  • Факультэт тэхналогій і дызайну
  • Факультэт міжнародных адносін
  • факультэт дыстанцыйнага навучання, паслядыпломнай адукацыі і давузаўскай падрыхтоўкі

Кампусы і корпусы[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўніверсітэце налічваецца 9 навучальных і лабараторных карпусоў, плошча якіх складае 58989 кв. м.; студэнцкі гарадок аб'ядноўвае 5 інтэрнатаў агульнай колькасцю 2378 месцаў. Вядучым падраздзяленнем універсітэта з'яўляецца навуковая бібліятэка, у склад якой уваходзяць 7 чытальных залаў, 3 абанемента, спецыялізаваныя сектары: навукова-тэхнічнай дакументацыі, літаратуры на замежных мовах, зала каталогаў і электроннай інфармацыі. Агульны бібліятэчны фонд складае 610 тыс. асобнікаў. Для падрыхтоўкі спецыялістаў выкарыстоўваюцца 23 лекцыйныя аўдыторыі, 41 аўдыторыя для практычных і семінарскіх заняткаў, 68 спецыялізаваных лабараторый, 5 навучальных майстэрняў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]