Храм Боскага Адрыяна
Славутасць | |
Храм Боскага Адрыяна | |
---|---|
Templum Divi Hadriani, Hadrianeum | |
41°53′59″ пн. ш. 12°28′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Месцазнаходжанне | Рым, П'яцца дзі П'етра |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Храм Боскага Адрыяна — храм у гонар імператара Адрыяна Рыме, руіны якога сёння ўбудаваны ў будынак рымскай біржы.
Прыёмны сын Антанін Пій узвёў храм у гонар абагаўлёнага Адрыяна ў 145 годзе. Храм у карынфскім стылі ўпрыгожвалі 13 мармуровых калон па бакавіцах і па 8 калон вузкім бакавіцам. Храм знаходзіўся на чатырохмятровым падэсце, да храма вяла шырокая лесвіца, цэлу ўпрыгожвалі рэльефы.
Ад пабудовы да нашых дзён захаваліся толькі адзінаццаць карынфскіх калон вышынёй 15 метраў і адна са сцен цэлы. У XVII стагоддзі рэшткі паганскага храма былі ўбудаваны ў будынак мытні, выкананы ў барочным стылі. У 1878 годзе будынак быў перабудаваны для рымскай біржы і гандлёва-прамысловай палаты, пры гэтым антычныя фрагменты былі вычышчаны ад надбудовы XVII стагоддзя.