Храм Хрыста Збавіцеля (Боркі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Храм Хрыста Збавіцеля ў Борках
Першы драўляны храм, 1890—1894. Разабраны

Храм Хрыста Збавіцеля — страчаны кафедральны храм у руска-візантыйскім стылі, узведзены ў 18911894 гадах у сяле Боркі (Харкаўская губерня) на месцы крушэння імператарскага цягніка ў 1888 годзе.

Праект храма распрацаваў акадэмік архітэктуры Роберт Робертавіч Марфельд, а ўзвядзенне храма вялося на сродкі мясцовага фабрыканта І. Вароніна. У цырымоніі закладкі сабора ўдзельнічалі імператрыца Марыя Фёдараўна, цэсарэвіч Мікалай Аляксандравіч і іншыя члены царскай сям'і. Храм быў разлічаны на 1400 чалавек і ўяўляў сабой велічную будову, з трох бакоў акружаную крытай галерэяй і ўвянчаную велізарным залатым купалам. Уся знешняя пазалота храма і капліцы была выканана сусальным золатам. Да Боркаўскага храма ўзыходзіць архітэктурнае рашэнне шматлікіх іншых цэркваў пачатку XX стагоддзя, уключаючы Богаяўленскі храм у Санкт-Пецярбургу і саборную царкву ў Харбіне.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны храм загарэўся, абрынуўся залаты купал.[1] Храм і суседняя капліца былі канчаткова падарваны ў канцы вайны. У наш час адноўлена толькі капліца Спасу, якая знаходзілася ў 60 м ад храма.

Зноскі

  1. Одарюк, Роман. Чудесное спасение Александра III в Борках (31 октября 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2012. Праверана 25 лістапада 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Выявы[правіць | правіць зыходнік]