Храналогія падзей Венгерскага паўстання 1956

З пляцоўкі Вікіпедыя

Пералік значных падзей Венгерскага паўстання, якое пачалося 23 кастрычніка 1956 года і было жорстка задушана войскамі СССР у лістападзе.

  • 22 кастрычніка - за дзень да паўстання- студэнты тэхналагічнага ўніверсітэта стварылі “Венгерскую федэрацыю студэнцкіх асацыяцый універсітэтаў і каледжаў” (MEFESZ), выказалі свае патрабаванні і арганізавалі мітынг каля статуі Юзэфа Захарыяша Бема ў Будапешце ў знак салідарнасці з польскімі дэманстрантамі.
  • 23 кастрычніка ў другой палове дня дэманстранты збіраюцца каля статуі Юзэфа Бема і зачытваюць свае патрабаванні.
  • 23 кастрычніка ўвечары 100-тысячны натоўп каля парламента сабраўся паслухаць выступленне Імрэ Надзя, рэфарматарскага камуністычнага палітыка. Калі Надзь з'явіўся а 9 гадзіне вечара, ён пачаў сваю прамову, заклікаючы народ «таварышы», і людзі пачалі свістаць супраць слова, уведзенага ў рамках камуністычнага рэжыму. [1][2] Надзь абяцаў рэформы, але заклікаў дэманстрантаў вярнуцца дадому. Частка дэманстрантаў пайшла да будынка дзяржаўнага радыё і захапіла яго пасля цяжкіх баёў.
  • 23 кастрычніка, вечарам была скінута статуя Іосіфа Сталіна ў гарадскім парку Будапешта, потым адцягнута да будынка Нацыянальнага тэатра і там разбіта на дробныя кавалкі. Пасля гэтага месца, дзе стаяла статуя жартам называлі "Плошча Ботаў", таму што адзінае, што засталося ад статуі Сталіна былі боты. [3][4]
  • 25 кастрычніка шматтысячны натоўп у раёне Асторыі, стыку цэнтральных вуліц Будапешта, дамовіўся з экіпажам расійскага танка і ўсклаў венгерскія сцягі на танк. Калі людзі ўбачылі расійскія танкі з венгерскімі сцягамі на іх, дэманстранты пачалі крычаць: "Рэвалюцыя перамагла!". [5]
  • Праз некалькі гадзін дзясяткі і сотні людзей загінулі і атрымалі раненні каля будынку парламента, калі людзі (да гэтага часу не вызначаныя) і танкі арміі СССР адкрылі агонь па дэманстрантах, частка з якіх прыбыла з Асторыі. З суседняга будынку штаб-кватэры камуністычнай партыі пачалася страляніна – стралялі венгерскія і жаўнеры СССР. Па акружанай канферэнц-зале камуністычнай партыі Венгрыі , дзе вяліся перамовы паміж венгерскім і савецкім бакамі (прысутнічаў Маленкоў), стрэліў танк. Пасля гэтага перамоўцы сышлі ў падвал [6]
  • 26 кастрычніка барацьбіты прымусілі танкі адступіць з дапамогай фарфоравых талерак, узятых з пунктащ грамадскага харчавання. Танкавыя падраздзяленні, якія панеслі вялікія страты ў папярэднія дні, не адважыліся ездзіць праз пласціны, лічачы іх замаскіраванай зброяй. [7]
  • 30 кастрычніка некалькі танкаў венгерскай арміі прыбылі на Плошчу Рэспублікі (сёння: Папы Яна Паўла II), каб зняць зняць аблогу штаб-кватэры камуністычнай партыі. Экіпаж танкаў не ведаў Будапешт. Калі танкісты ўбачылі падбіты танк, які гарэў, яны не зразумелі, што ён належаў паўстанцам, і пачалі абстрэльваць будынак, які павінны былі вызваліць.[8]
  • 30 кастрычніка барацьбіты, пасля заняцця штаб-кватэры партыі на плошчы Рэспублікі, пачалі шукаць таемныя падземныя пакоі (рыючы вялізныя ямы з дапамогай цяжкай тэхнікі), таму што раней хадзілі чуткі пра тое, што палітычная паліцыя трымала і катавала зняволеных менавіта там. Некаторыя ямы былі глыбей за 10 метраў. І, нарэшце, нічога не было знойдзена. [8]
  • 31 кастрычніка дзяржаўнае радыё прызнала хлусню на працягу доўгага перыяду часу на карысць дыктатуры: «Мы хлусілі ўноч, мы хлусілі ўдзень, мы хлусілі ў кожнай даўжыні хвалі" (цытата пісьменніка Іштвана Эркеня). [9]
  • 7 лістапада ў гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі паўстанцы вывесілі венгерскія, а таксама чырвоныя сцягі на ўсіх будынках, якія знаходзіліся пад іх кантролем, каб паказаць жаўнерам з СССР, што яны вядуць барацьбу супраць сапраўднай рабочай рэвалюцыі і жадалі правесці паралелі з расійскай рэвалюцыяй 1917 года. [10]
  • 11 лістапада: падаўленне паўстання ў Чэпелі , 21-м раёне Будапешта.
  • 18 лістапада прадстаўнікі венгерскай дыяспары вывесілі вялізны венгерскі сцяг на паходні статуі Свабоды ў Нью-Ёрку, і яшчэ большы па даўжыні банэр з надпісам "SAVE HUNGARY, END GENOCIDE". Падзея мела міжнародны розгалас у усветных СМІ.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. (венг.)  rev.hu
  2. (венг.) Honvédelem.hu Архівавана 29 верасня 2007.
  3. (венг.) [1]
  4. (венг.) ünnep.eu Архівавана 11 сакавіка 2007.
  5. (венг.)  es.hu Архівавана 26 лютага 2007.
  6. (венг.)  jaky.hu (.doc file)(недаступная спасылка)
  7. (венг.)  [2]
  8. 8,0 8,1 (венг.)  beszelo.c3.hu
  9. (венг.)  mbk.org Архівавана 29 верасня 2007..
  10. (венг.)  [3] Архівавана 20 ліпеня 2006.