Хрол і Лаўр — конскае свята

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрол і Лаўр — конскае свята
Хрол і Лаўр — конскае свята
Флор, Лаўр і архангел Міхаіл
Тып народна-хрысціянскі
інакш Арабінавы дзень і ноч, Конскае свята, Капыты
Значэнне канчатак палявых работ, адпачынак і ўвага коням
Адзначаецца праваслаўнымі хрысціянамі, славянамі
Дата 18 (31) жніўня
Святкаванне конныя спаборніцтвы паміж вёскамі

Хрол і Лаўр — конскае свята — беларускае народнае свята, якое адзначаецца 18 (31) жніўня. Заступнікі коней Флор і Лаўр не загадваюць у гэты дзень у полі араць.

Іншыя назвы дня[правіць | правіць зыходнік]

Арабінавы дзень і ноч, Конскае свята, Капыты, Варавіты дзень, Рабiнавая ноч, Гарабінава ноч, Храл і Ягор’е.

Славянскія звычаі[правіць | правіць зыходнік]

У гэты дзень коням надавалі асаблівую ўвагу: на іх не працавалі, не запрагалі іх, не путалі. Жанчыны пяклі аладкі і называлі іх капытамі. У асобных вёсках дзень Флора і Лаўра лічыўся прысвяткам пастухоў.

Здаралася, што жанчынам нельга было ткаць. «На Храла і Ягор’я не ткуць і не пашуць», — казалі беларусы на Смаленшчыне.

Прымаўкі і прыкметы[правіць | правіць зыходнік]

На Храла і Ягор’я не ткуць і не пашуць. Флор і Лавер — канчай пасеў жыта (рус.).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]