Хронотопь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагатып праекта «Хронотопь».

«Хронотопь»сеткавы кінематаграфічны праект аб міфалогіі сучаснага чалавека, рытуалах і абрадах нашага часу. Праект створаны калектывам аўтараў пад куратарствам Андрэя Кудзіненкі.[1]

Пазіцыянуе сабе як погляд на рэчаіснасць, свабодны ад прапаганды, шаблонаў рынку, фарматаў фестывальнага мэйнстрыму. Шукае новыя формы існавання кінематографа: яго фінансавання, вытворчасці, дэманстрацыі, аб’яднання, навучання. У межах праекту створаны кароткія (у сярэднім 3—7 хвілін) эпізоды ў жанры ігравога ці дакументальнага кіно, мак’юмэнтары, анімацыі, якія аб’яднаныя ў альманахі. Створаны вэб-серыял, адукацыйныя праграмы, ладзяцца фестывалі, існуе прафесійнае таварыства ўзаемадапамогі па стварэнні незалежнага кіно.[2]

Фестывалі і мерапрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

  • альманах «Хронотопь #375» — найлепшы фільм у конкурсе «Омнибус» кінафестывалю «Киношок 2015» (Расія)
  • эпізод «Тайна горбатой ямы» — другі прыз «Sensacyjna lato filmow» (Польшча)
  • сумесна с кінашколай-студыяй Андрэя Полупанава (Мінск) праведзены два навучальных практыкума-інтэнсіва «ХронотопЬ» 1.0 і 2.0
  • 1—8 ліпеня 2016 года ў арт-вёсцы Каптаруны (Віцебская вобласць) прайшоў арт-фэст «Хронотопь.Обнуление» і кіналетнік
  • у 2016 годзе альманах «Танатос и Эрос» удзельнік фестываля «Киношок» (Анапа), фестываляў у Мінску, Гродна, Уроцлаве, Варшаве.
  • «Венок» — прыз глядацкіх сімпатый фестываля ў Варшаве.

Зноскі

  1. Хронотопь (руск.)(недаступная спасылка). Минский международный кинофестиваль «Лiстапад». Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019. Праверана 16 верасня 2019.
  2. Ірэна Кацяловіч (21.08.2017 11:13). "Андрей Кудиненко: Я считаю документальное кино немного аморальным" [руская]. «Звязда». Праверана 2019-09-16. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]