Хуан Карлас Навара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хуан Карлас Навара
JCNavarro.jpg
Пазіцыя: разыгрываючы абаронца[d] і атакуючы абаронца[d]
Рост: 192 см
Вага: 91 кг
Грамадзянства:
Дата нараджэння: 13 чэрвеня 1980(1980-06-13) (40 гадоў)
Месца нараджэння:
Каманды
1997 — 2007 Flag of Spain.svg Барселона
2007 — 2008 Flag of the United States.svg Мемфіс Грызліс
2008 — 2018 Flag of Spain.svg Барселона

Хуан Карлас Навара (ісп.: Juan Carlos Navarro; нар. 13 чэрвеня 1980, Сан-Феліу-дэ-Льёбрэгат, Каталонія) — іспанскі прафесійны баскетбаліст, вядомы па выступах за клуб «Барселона» і зборную Іспаніі. Выхаванец «Барселоны», за якую выступаў з 1997 года, адзін сезон правёў у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, выступаючы за «Мемфіс Грызліс». Гуляў на пазіцыі абаронцы. Чэмпіён свету 2006 года, чэмпіён Еўропы 2009 і 2011 гадоў, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года. Рэкардсмен зборнай Іспаніі па колькасці згуляных матчаў.