Перайсці да зместу

Худаяр-хан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Худаяр-хан
Хан, тытул
1845 — 1875

Нараджэнне каля 1835[1]
Смерць 1886[1]
Бацька Шэралі-хан[d]

Худаяр-хан — адзінаццаты кіраўнік з узбекскай[2] дынастыі Мінгаў  (руск.) у Какандскім ханстве.

Яго праўленне характарызуецца смутамі, канфліктамі з Бухарскім эміратам і капітуляцыяй перад Расіяй у ходзе руска-какандскай вайны. У пачатку яго праўлення моцны ўплыў набылі кіпчакі на чале з Мусулманкулам  (кірг.). Аднак у 1852 годзе адбылася бітва ў мясцовасці Былкылдама  (руск.), многія кіпчакі былі перабітыя, а Мусульманкул пакараны.

За 30 гадоў свайго праўлення ён 3 разы пазбаўляўся ўлады ў барацьбе са сваякамі, і кожны раз зноў здабываў яе.

У 1858 годзе Худаяр-хан быў скінуты ў першы раз, і на пасад быў узведзены Мала-хан  (руск.).

Худаяр-хан у 1871—1873 гг. выпускаў манеты з надпісамі "Хуканд-і-Латыф — " «Прыемны Каканд» і імем нябожчыка Мала-хана (кіраваў у 1858—1862 гг.)[3].

Канчаткова зрынуты ў выніку Какандскага паўстання 1873—1876. Худаяр-хан звярнуўся па дапамогу да Туркестанскага генерал-губернатара і летам 1875 збег у Ташкент пад абарону рускіх войскаў.

У 1875 годзе Худаяр-хан быў сасланы ў Арэнбург, адкуль выехаў у 1876 годзе ў Мекку, прыбыўшы ў Афганістан ён захварэў і лячыўся ў Мадрасе (Індыя).

Ён памёр у 1886 годзе каля Герата. Яго магіла знаходзіцца ў вёсцы Карух.

У Какандзе як напамін пра Худаяр-Хана застаўся яго палац, пабудаваны ў 1871 годзе[4].

Зноскі

  1. а б в А. Диваев Последние дни Худояр-хана // Туркестанские ведомостиТуркестанское генерал-губернаторство, 1916. — вып. 20, 26 января / 8 февраля. — С. 120–134.
  2. Bosworth C. E. The new Islamic dynasties. A chronological and genealogical manual. N.Y., 1996. Р. 295.
  3. Настич В. Н. Где чеканились монеты Коканда с «посмертным» именем Малла-хана? // Эпиграфика Востока XXIХ. — М., 2010.
  4. Дворец Худояр-хана (Кокандская урда)
  • История Средней Азии. Москва: Евролинц. Русская панорама, 2003
  • История Узбекистана. Т.3. Ташкент, 1993.