Нацыянальны парк Хэлс-Гейт
Выгляд
(Пасля перасылкі з Хэлс-Гейт)
Нацыянальны парк Хэлс-Гейт | |
---|---|
Hell's Gate National Park | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Кенія |
Плошча | 68,25 км² |
Дата заснавання | 1984 |
Кіруючая арганізацыя | Служба дзікай прыроды Кеніі |
Сайт | 1 |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Хэлc-Гейт (англ.: Hell's Gate) — нацыянальны парк у Кеніі, размешчаны ў 63,4 км на паўночны захад ад Найробі, 3,6 км на поўдзень ад возера Найваша.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны парк Хэлc-Гейт створаны ў 1984 г. для аховы асаблівага ландшафту і дзікай прыроды мясцовасці на поўдзень ад возера Найваша.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны парк Хэлc-Гейт уяўляе сабою два скальных узвышша вулканічнага паходжання, якія перасякае вузкі праход, які і мае назву Хэлc-Гейт (літаральна "Адская брама"). На поўдні нацыянальнага парка пачынаецца каньён ракі Ньёро́ва з гарачымі крыніцамі вады.
Для Хэлc-Гейт характэрна флора тыповай афрыканскай саванны. Фаўна прадстаўлена пераважна траваеднымі — зебрамі, жырафамі, буйваламі і інш. Драпежныя жывёлы (львы, гіены, леапарды) сустракаюцца рэдка.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Хэлc-Гейт — адзіны прыродны нацыянальны парк Кеніі, куды афіцыйна дазволены ўваход для турыстаў пешшу або на веласіпедзе.
- У 1994 г. нацыянальны парк Хэлc-Гейт вывучала здымачная група мультыплікацыйнага фільма "Кароль Леў" для адлюстравання сапраўднай прыроды Афрыкі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт службы дзікай прыроды Кеніі Архівавана 2 лютага 2010.
- Брама ў ад Архівавана 27 ліпеня 2017.