Перайсці да зместу

Хэндлі-Пэйдж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хэндлі-Пэйдж
Тып самалётабудаўнічае прадпрыемства[d]
Заснаванне 1909
Скасавана 1970
Заснавальнікі Frederick Handley Page[d]
Краіна
Адрас
Галіна авіяцыя і Паветраны транспарт[d][1]

Хэ́ндлі-Пэйдж (англ.: Handley Page, афіц. Handley Page, Ltd.) — колішняя брытанская авіяцыйная кампанія. Заснавана Ф. Хэндлі-Пэйджам як «Хэндлі-Пэйдж, Лімітэд» (чэрвень 1909). Баявыя самалёты кампаніі няспынна былі на ўзбраенні Каралеўскіх ВПС з 1918 па 1962 год. У далейшым, пасля адмовы ад уваходжання ў дзве вялікія аб'яднаныя брытанскія авіякасмічныя карпарацыі (паводле плану міністра абароны Д. Сэндзіса), кампанія прайграла шэраг заказаў, панесла цяжкія фінансавыя страты і, у выніку, збанкрутавала (1970).

Першы серыйны ваенны прадукт: самалёт 0/100 (1915). Вядомыя прадукты: бамбардзіроўшчыкі 0/400, V/1500 (1-я сусветная вайна), пасажырскія самалёты (1920-1930-я), бамбардзіроўшчыкі «Хэмпдан» і «Галіфакс» (2-я сусветная вайна), стратэгічны бамбардзіроўшчык «Віктар» (1950-я).

  1. Handley Page Ltd // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.