Хён Бін
Хён Бін | |
---|---|
кар.: 현빈 | |
![]() Хён Бін у 2019 годзе | |
Імя пры нараджэнні | Кім Тэ Пён |
Дата нараджэння | 25 верасня 1982[1] (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Сон Е Джын (аж. 2022)[2] |
Дзеці | сын |
Адукацыя | Універсітэт Чунан |
Месца працы | VAST Entertainment |
Прафесія | акцёр, мадэль |
Кар’ера | 2003 — дагэтуль |
IMDb | ID 1593460 |
vastenm.com/theme/vaste/… | |
![]() |
Хён Бін (кар.: 현빈, ханча: 玄彬; сапраўднае імя Кім Тэ Пён, кар.: 김태평, ханча: 金泰坪; нар. 25 верасня 1982, Сеул, Паўднёвая Карэя)[3] — паўднёвакарэйскі акцёр.
Шырокую вядомасць Хён Бін атрымаў дзякуючы ролі ў рамантычнай камедыйнай тэледраме 2005 года «Маё імя Кім Самсун». Пасля зняўся ў галоўных ролях у іншых паспяховых праектах, у тым ліку ў рамантычнай фэнтэзі-драме «Таемны сад» (2010—2011), фэнтэзійным серыяле «Успаміны пра Альгамбру» (2018—2019) і рамантычным серыяле «Каханне з неба» (2019—2020). Папулярнасць Хён Біна яшчэ больш павялічылася дзякуючы яго ролям у шэрагу хіт-серыялаў: баевіку «Тайная місія» (2017), крымінальных трылерах «Ашуканцы» (2017)[4] і «Перамовы» (2018), а таксама апакаліптычнаму фільму жахаў «Нястрымны» (2018). У 2011 годзе Хён Бін стаў «Акцёрам года» па версіі Gallup Korea.[5] Поспех яго работ на міжнародным узроўні прынёс яму тытул «Зоркі Халю». Хён Бін — адзін з найвысокааплатных і ўплывовых акцёраў Паўднёвай Карэі.
Зноскі
- ↑ Bin Hyeon // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ 손예진·현빈, 결혼식 사진 깜짝 공개…신혼여행은 미국으로 (кар.) (12 красавіка 2022).
- ↑ 5 reasons to love Hyun Bin, Crash Landing's dreamy leading man (англ.). South China Morning Post (24 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2020.
- ↑ [INTERVIEW From rom-com heartthrob to action hero] . The Korea Times (4 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2018.
- ↑ Ко, Хён Ён. "현빈, 올해를 빛낸 탤런트 1위"<갤럽> (кар.). Yonhap News Agency (21 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2021.