Хітрыдыяльныя
Выгляд
| Хітрыдыяльныя | ||||||||||||
| Synchytridium endobioticum | ||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
|
Chytridiales Cohn (1879) | ||||||||||||
| ||||||||||||
Хітрыдыя́льныя (Chytridiales) — парадак хітрыдыевых грыбоў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вегетатыўнае цела ў выглядзе пратаплазменнай масы або авальнай ці цыліндрычнай клеткі, укрытай абалонкай, ад яхой адыходзіць міцэлій. Бясполае размнажэнне адбываецца з дапамогай аднажгуцікавых зааспор, палавое (аагамія, гаметагамія, саматагамія) — у неспрыяльных умовах.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 10 відаў з родаў альпідый (Olpidium), рызафідый (Rhizophydium) і сінхітрый (Synchytrium). Сапратрофы на раслінных і жывёльных рэштках, паразіты на водных грыбах, мікраскапічных жывёлах і водарасцях.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца 5 сямействаў, каля 80 родаў, больш за 400 відаў.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Узбуджальнікі хвароб вышэйшых раслін — чорнай ножкі сельскагаспадарчых культур і раку бульбы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бельская С. Хітрыдыяльныя // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.