Вегетатыўнае цела (плазмодый) жаўтаватае, жоўтае або чырванаватае, рэдка бясколернае, развіваецца ў тканках раслін. Пазыей плазмодый пакрываецца бясколернай, тонкай абалонкай і ператвараецца ў групу зоаспарангіяў або ў супакойную спору. Зоаспарангіі акруглыя, шматгранныя, з бяснолсрнай, даволі тоўстай абалонкай, шматлікія ў клетцы расліны. Зааспоры яйцападобныя, аднажгуцікавыя. Пры неспрыяльных умовах зааспоры функцыяніруюць як гаметы; зігота, утвораная пры іх зліцці, ператвараецца у акруглую, з тоўстай, гладкай або бародаўчатай абалонкай супакойную спору. Зімуюць споры ў глебе або ў органах раслін.
Вядома больш аа 200 відаў, пашыраных на ўсіх мацерыках зямнога шара. Паразіты раслін сямействаў казяльцовых, ясноткавых, малачаевых, паслёнавых і інш. Выклікаюць уздуцці клетак эпідэрмісу накшталт бародавак на лісці і сцяблах або пухліны на клубнях. На Беларусі найбольш вядомы сінхітрый эндабіётыкум (Synchytrium endobioticum) — узбуджальнік рака бульбы.