Цанга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цанга (ад ням.: Zange) — прыстасаванне для заціску ў цангавы патрон цыліндрычных або прызматычных прадметаў, у асноўным, фрэз з цыліндрычным хваставіком.

Вырабляюць цангі ў выглядзе спружыністай разразной утулкі.

Выкарыстоўваецца ў нагрудных значках, цангавых алоўках, пры агранцы алмазаў, электрычных злучальніках, анкерных нітах, як дэталь заціскных патронаў на металарэзных або дрэваапрацоўчых станках - цангавыя патроны і да т.п.