Царква Казанскай Маці Божай (Парэчча)
| Славутасць | |
| Царква Казанскай Маці Божай | |
|---|---|
| | |
| 53°53′20″ пн. ш. 24°08′20″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Парэчча |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
| Дата пабудовы | 1901 год |
Царква Казанскай Маці Божай — праваслаўная царква, размешчана ў цэнтры в. Парэчча (Гродзенскі раён).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1901 годзе з дрэва як царква-школа на месцы храма, які згарэў у 1846 г.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Прамавугольны ў плане гарызантальна выцягнуты будынак пад вальмавым дахам, у цэнтры якога надбудаваны чацвярык з цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане. З боку галоўнага фасада ўзвышаецца чатырохгранная шатровая званіца. Цыбулепадобная галоўка завяршае вальмавы дах прамавугольнага прыруба апсіды з бакавымі рызніцамі. Бравенчатыя сцены раўнамерна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Унутры храма вылучаны папярочны неф і вузкі бабінец, па баках якога былі размешчаны класы царкоўна-прыходскай школы.
Прыпісная капліца
[правіць | правіць зыходнік]Маецца прыпісная капліца ў імя святога мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага на могілках в. Рыбніца. Капліца была асвечана 16 жніўня 2014 г. архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — С. 315. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Казанскай Маці Божай (Парэчча)- Царква Казанскай Маці Божай (Парэчча) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква Казанскай Маці Божай (Парэчча) на сайце Radzima.org
- Царква Казанскай Маці Божай (Парэчча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Казанскай Маці Божай (Парэчча) на сайце «Архіварта»
