Царква Святога Міхаіла (Мюнхен)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Царква Святога Міхаіла, Мюнхен)
| Царква | |
| Царква Святога Міхаіла | |
|---|---|
| Jesuitenkirche St. Michael | |
| Царква Святога Міхаіла | |
| 48°08′20″ пн. ш. 11°34′14″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мюнхен |
| Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
| Епархія | Архідыяцэзія Мюнхена і Фрайзінга[d] |
| Архітэктурны стыль | рэнесанс |
| Архітэктар | Friedrich Sustris[d] і Вендэль Дзітэрлін |
| Дата заснавання | 1583 |
| Будаўніцтва | 1583—1597 гады |
| Сайт | st-michael-muenchen.de |
Езуіцкая царква Святога Міхаіла (ням.: Jesuitenkirche St. Michael) на Нойхаўзэрштрасэ (ням. Neuhauser Straße) у Мюнхене — у свой час адна з галоўных цытадэлей контррэфармацыі.

Будаўніцтва пачалося ў 1583 годзе, але перарвалася падзеннем адной з веж, таму сабор быў асвячоны толькі ў 1597 годзе. У лістападзе 1944 года царква была разбурана бамбёжкай, адноўлена ў 1947-48 гадах. Фасад сабора нагадвае сярэдневяковую ратушу — з-за вострага трохвугольнага франтона, на вяршыні якога знаходзіцца фігура Ісуса. Ля ўвахода ў царкву пад мармуровым парталам стаіць бронзавая статуя архангела Міхаіла, якая была створана яшчэ ў канцы XVI стагоддзя. Акрамя таго, у нішах знаходзяцца 15 статуй заступнікаў гэтага сабора.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Egert-Romanowska, Joanna; Malgorzata Omilanowska (2001). Germany. London: Dorling Kindersley. ISBN 0-7513-0888-9.
- Nohbauer, Hans (1994). Munich City of the Arts. Munich: Hirmer Verlag. ISBN 3-7774-6250-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святога Міхаіла (Мюнхен)- Афіцыйны сайт (ням.)
