Царква Святога Пятра (Цюрых)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Святога Пятра
47°22′16″ пн. ш. 8°32′26″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія пратэстанцтва
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Дата заснавання 1706[1]
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Пятра (ням.: Kirche St. Peter) — найстарэйшая царква Цюрыха. Царква знакамітая самым вялікім вежавым гадзіннікам у Еўропе: дыяметр цыферблата складае 8,7 метраў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вежа з гадзіннікам

У ходзе археалагічных раскопак удалося выявіць раннюю царкву, датаваную прыкладна VIII—IX стагоддзем. Гэты будынак быў заменены новай раманскай царквой прыкладна ў 1000 годзе. Яна ж у сваю чаргу змянілася ў 1230 годзе на позднераманскі будынак, частка якога і захавалася да нашых дзён. Рудольф Брун — першы незалежны мэр горада, быў пахаваны тут у 1360 годзе. Неф быў перабудаваны ў 1460 годзе ў гатычным стылі.

Сучасны будынак быў асвечаны ў 1706 годзе як першая царква, пабудаваная пры пратэстантызме. Да 1911 года вежа выкарыстоўвалася ў якасці сігнальнай вежы пры пажары. З 1970 па 1975 год праводзіліся рэстаўрацыйныя працы.

Зноскі

  1. Federal Register of Buildings and Dwellings — 2000. Праверана 24 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Peter Ziegler: St. Peter in Zürich. Von den Ursprüngen bis zur heutigen Kirchgemeinde. Buchverlag NZZ, Zürich 2006 (ням.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]