Царква Святых Арханёлаў Міхаіла і Гаўрыіла (Варнічэнь)
Appearance
Славутасць | |
Царква Святых Арханёлаў Міхаіла і Гаўрыіла | |
---|---|
рум.: Biserica de lemn din Vorniceni | |
47°08′43″ пн. ш. 28°26′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Малдова |
Сяло | Варнічэнь |
Канфесія | Праваслаўная царква Малдовы |
Дата заснавання | 1791 |
Дата пабудовы | 1839 год |
Стан | Не дзейнічае[1] |
Царква Святых Арханёлаў Міхаіла і Гаўрыіла (рум.: Biserica de lemn din Vorniceni) — праваслаўны храм у с. Варнічэнь Стрэшэнскага раёна Малдовы. Помнік архітэктуры, рэгістрацыйны нумар 1440[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Драўляная царква Святых Арханёлаў Міхаіла і Гаўрыіла ўзведзена ў 1791 годзе, і на той момант з'яўлялася адзіным храмам ў сяле. У 1839 годзе цакрва была перабудавана. У 1970-х гадах была праведзена рэстаўрацыя, у наш час вядуцца працы па яе абнаўленні. З часу будаўніцтва вакол царквы ўтварыліся могілкі[3].
У 1995 годзе згарэла драўляная званіца. У Музеі сяла ў Кішынёве была ўзведзена яе копія па праекце архітэктара Эўджэна Бызгу (рум.: Eugen Bâzgu), які аднавіў аб'ект па накідах і замерах, зробленых яшчэ ў часы студэнцтва.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- В селе Ворничены может рухнуть церковь, возведенная 200 лет назад