Царква Святых Феадораў (Афіны)
| Праваслаўная царква | |
| Царква Святых Феадораў | |
|---|---|
| Ναός των Αγίων Θεοδώρων | |
| Фасад царквы Святых Феадораў | |
| 37°58′45″ пн. ш. 23°43′48″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Афіны |
| Канфесія | Эладская праваслаўная царква |
| Епархія | Мітраполія Афін |
| Тып будынка | Царква |
| Архітэктурны стыль | Візантыйская архітэктура |
| Дата заснавання | 1049 і 1065 |
| Статус | Праваслаўная царква |
| Стан | дзеючы храм |
Храм Святых Феадораў (грэч. Ναός των Αγίων Θεοδώρων) — адна з найстарэйшых прыхадскіх цэркваў Афін. Царква прысвечана адразу двум святым, Св. Феадору Тырану і Св. Феадору Стратылату.
Простая крыжова-купальная пабудова. У фасад умуравана мармуровая таблічка, якая кажа пра тое, што царква была паноўлена ў 1065 годзе Мікалаем Каламалам. Гэтыя звесткі, разам з аналізам архітэктурнага стылю, даюць дату ante quem будаўніцтва царквы.[1] Барабан купала васьмігранны. Перагародкавы мур opus mixtum сведчыць пра майстэрства дойлідаў. Вялікія камяні ўнізе мура ўтвараюць крыжы. Царква ўпрыгожана пласцінамі ў псеўда-куфічным стылі.
Напачатку Грэчаскай рэвалюцыі 1821 года храм быў моцна пашкоджаны і адрамантаваны толькі ў 1840 годзе. Візантыйскія фрэскі страчаны, храм нанова распісаны ў XIX стагоддзі.[2]
Зноскі
- ↑ Πανσελήνου Ν., Βυζαντινή Αθήνα, Афіны 2004, стар. 80
- ↑ Athens Info Guide(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2014. Праверана 9 ліпеня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святых Феадораў (Афіны)
