Феадор Тыран

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Феадор Тыран
Θεόδωρος ο Τήρων
Theodore Tyro.jpg
Нараджэнне:

III стагоддзе
Амасья[d], Правінцыя Амасья, Турцыя

Смерць:

17 лютага 306
Амасья[d], Правінцыя Амасья, Турцыя

Шануецца:

у Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквах

У ліку:

мучанікаў

Дзень памяці:

у Праваслаўі — 17 лютага (2 сакавіка) і ў першую суботу Вялікага паста, у Каталіцкай царкве — 9 лістапада

Падзвіжніцтва:

мучаніцкая смерць


Феадор Ты́ран (? — 306 г.) — хрысціянскі святы, які ўшаноўваецца ў ліку велікамучанікаў як у праваслаўнай, так і ў каталіцкай царкве. Да перанясення ў Венецыю рэшткаў святога апостала Марка (828 г) яе апекуном лічыўся Феадор Тыран.

Біяграфія ў жыціі[правіць | правіць зыходнік]

Святы мучанік Феадор Тыран быў ваяром у горадзе Амасіі Пантыйскай вобласці (паўночна-усходняя частка Малой Азіі, якая цягнулася ўздоўж берага Понта Эўксінскага — г. зн. Чорнага мора), пад началам некага Ўрынка. Падзеі адбыліся каля 305 г. пры рымскім імператары Максіміліане, у час ганення на хрысціян. Феадора прымушалі прынесці ахвяру ідалам. Святы Феадор цвёрда, адкрыта паспавядаў хрысціянства. Ваявода даў яму некалькі дзён на раздум'е, пад час якіх святы Феадор шчыра маліўся. Яго абвясцілі ў падпале язычніцкага храму і кінулі ў турму на галодную смерць. Там перад ім паўстаў Ісус Хрыстос, суцешыў яго і падмацаваў яго сілы. Зноў прыведзены да ваяводы, святы Феадор смела і бязбоязна спавядаў сваю веру, за што стаў ахвярай катаванняў і асуджаны на спаленне. Мучанік Феадор без страху узыйшоў на касцёр і з малітваю аддаў сваю душу Богу. Непашкоджанае полымем, яго цела было пахавана ў Еўхаітах, каля Амасіі. Пазней рэшткі былі перанесены ў Канстанцінопаль, у прысвечаны яму храм. Яго галава знаходзіцца ў Італіі, у горадзе Гаэце. Загінуў Феадор каля 306 г., пры імператары Галерыі.

У праваслаўнай традыцыі[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўная традыцыя дадае да жыцця Феадора Тырана наступны сюжэт. Праз 50 гадоў пасля мучаніцкай смерці Феадора імператар Юліян Адступнік вырашыў наздзеквацца з яго рэшткаў і загадаў кіраўніку Канстантынопаля акрапляць у першую сядміцу Вялікага паста ўсе ядомыя запасы на рынках ідалаахвярніцкай крывёю. Святы Феадор, які з'явіўся ў сне архіепіскапа Еўдоксія, загадаў яму абвясціць усім хрысціянам, каб яны не куплялі нічога на рынках, а елі варанае пшано з мёдам — куццю. У памяць аб гэтай падзеі праваслаўная царква штогадова здзеснівае святкаванне мучаніку Феадору Тырану ў суботу першага тыдня Вялікага паста. У навячэр'е суботы, у пятніцу, на Боскай літургіі колішне-асвечаных дароў чытаецца канон малебны святому мучаніку Феадору, састаўлены вялебным Іаанам Дамаскінам. Гэтую традыцыю апісаў яшчэ Кантантынопальскі патрыярх Нектарый (381—397 гг).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]