Свята-Васкрасенская царква (Дзісна)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Царква Уваскрэшання Хрыстова, Дзісна)
Праваслаўны храм | |
Свята-Васкрасенская царква | |
---|---|
![]() | |
55°34′02″ пн. ш. 28°13′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Дзісна |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Благачынне | Мёрскае |
Будаўніцтва | 1864—1870 гады |
Матэрыял | цэгла |
![]() |
Свята-Васкрасенская царква — праваслаўны храм у горадзе Дзісна Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/99/Dzisna%2C_Zamkavaja%2C_Vaskrasienskaja._%D0%94%D0%B7%D1%96%D1%81%D0%BD%D0%B0%2C_%D0%97%D0%B0%D0%BC%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%92%D0%B0%D1%81%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281896%29.jpg/220px-Dzisna%2C_Zamkavaja%2C_Vaskrasienskaja._%D0%94%D0%B7%D1%96%D1%81%D0%BD%D0%B0%2C_%D0%97%D0%B0%D0%BC%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%92%D0%B0%D1%81%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281896%29.jpg)
Царква пабудавана ў 1864—1870 гадах з цэглы.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/Dzisna%2C_carkva_%2812.08.2009%29.jpg/220px-Dzisna%2C_carkva_%2812.08.2009%29.jpg)
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную чатырохчасткавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць кубападобны цэнтральны аб’ём, да якога праз трапезную далучана высокая трох’ярусная васьмігранная званіца, надбудаваная над прытворам. Над цэнтральным аб’ёмам узведзены магутны васьмігранны светлавы барабан пад паўсферычным купалам з макаўкай, над званіцай — цыбулепадобны купал. Уваход аформлены нізкім прытворам пад двухсхільным пакрыццём. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі, круглымі люкарнамі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Васкрасенская царква (Дзісна)
- Свята-Васкрасенская царква (Дзісна) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Васкрасенская царква (Дзісна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Васкрасенская царква (Дзісна) на сайце Radzima.org
- Свята-Васкрасенская царква (Дзісна) на сайце «Архіварта»