Царква Усіх Святых (Бягомль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Царква Усіх Святых, Бягомль)
Праваслаўны храм
Царква Усіх Святых
54°44′20″ пн. ш. 28°03′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Будаўніцтва 18661877 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000878шыфр 213Г000878
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Усіх Святых — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Бягомль (Докшыцкі раён). Размешчана на вуліцы Кастрычніцкай, 1. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бягомльская царква ўсіх Святых (Свята-Раства-Багародзіцкая царква) пабудаваная ў другой палове XIX стагоддзя ў рэтраспектыўна-рускім стылі. У пасляваенныя гады ў будынку царквы была вінакурня. Савецкім часам будынак не рэстаўраваўся, з-за чаго паступова стаў непрыгодным. Зараз цалкам зруйнавана задняя сцяна, у правай сцяне ўзнік значны пралом з абрушэннем цаглін. Фактычна ў сённяшніх умовах царква да аднаўлення не прыдатная, нягледзячы на тое, што знаходзіцца пад аховай беларускай дзяржавы як гістарычны помнік. У зборніку «Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак 19 стагоддзя», надрукаваных у 2000 годзе РУП Выдавецтва «Ураджай», пад змешчанай фотаздымкам храма напісана, што царква не захавалася. Відаць, гэтая фраза хуткім часам стане сапраўднасцю, бо прынятыя вернікамі Бягомля і праваслаўным святаром намаганні па захаванні і аднаўленні царквы не прывялі да якога-небудзь выніку, хоць рэканструкцыя царквы ёсць адной з задач Докшыцкага райвыканкама. Набажэнствы праводзяцца ў былым прыёмным пакоі значна паменшанай, амаль да ўзроўню паліклінікі, Бягомльскай раённай бальніцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 1 / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — С. 38—39. — 536 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0525-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]