Царква ў гонар Святой Тройцы (Мінск)
Славутасць | |
Царква ў гонар Святой Тройцы | |
---|---|
53°56′29″ пн. ш. 27°39′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Мінская епархія |
Будаўніцтва | 2001—2009 гады |
Царква ў гонар Святой Тройцы — драўляны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Знаходзіцца на вул. Каліноўскага, каля Усходніх могілак. Галоўны архітэктар праекта з’яўляецца А.Канцараў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]4 чэрвеня 2001 года быў асвячоны падмурак. 26 верасня 2009 гады быў асвячоны храм архібіскупам Гомельскім і Жлобінскім Арыстархам[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана ў формах драўлянага царкоўнага дойлідства Рускай Поўначы XVII ст. У аснове кампазіцыі цэнтральны кубападобны зруб, завершаны 8-гранным светлавым барабанам, накрытым высокім шатром з залачонай цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны бабінец. Над якім узведзены 2 ярусная 4-слуповая званічка пад спічасным 8-гранным шатром з макаўкай. Пакрыццё шатроў нагадвае рыбную луску ці лемехі шатровых храмаў Рускай Поўначы. Цыбулепадобнай галоўкай завершаны 2-схільны дах над алтарнай часткай, да якой далучана прамавугольная апсіда з бочкавым пакрыццём. Прамавугольны прытвор і прыдзелы накрыты 2-яруснымі каскадамі бочкавых перакрыццяў. Архітэктурна-эстэтычны эфект узбагачаецца адкрытай канструкцыяй драўлянага зруба «з астаткам»[2].
Зноскі
- ↑ hramst.by/
- ↑ Свята-Троіцкая царква Архівавана 1 кастрычніка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Царква ў гонар Святой Тройцы (Мінск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)