Цаізіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цаізіт

Цаізіт (заўальпіт, аніяліт) — мінерал падкласа астраўных сілікатаў, метамарфагенны прадукт гідратэрмальнага змянення плагіяклаза. Названы ў гонар славенскага калекцыянера і асветніка С. Цойза (Baron Sigmund Zois von Edelstein; 1747—1819). Упершыню знойдзены ў 1805 годзе ў Карынтыі ў хрыбце Зау-Альпы (раней мінерал называўся па месцы здабычы заўальпітам).

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

З хімічнага пункту гледжання — сілікат складанага складу, які ўключае алюміній і кальцый. Іёны трохвалентнага жалеза надаюць мінералу характэрны фісташкавага-зялёны колер.

Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме, утвараючы прызматычныя крышталі са штрыхоўкай на гранях. Часцей сустракаецца ў выглядзе агрэгатаў: крупчастых, шаставатых, кудзелістых, часам радыяльна-прамяністых.